Гімалія (спадарожнік)

Гімалія (ад стар.-грэч.: Ἱμαλíα)  — адзін з найбуйнейшых нерэгулярных спадарожнікаў Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр VI.

Адкрыццё правіць

Знойдзены 3 снежня 1904 года Ч. Д. Перайнам ў Лікскай абсерваторыі. Атрымаў сваю назву ў 1975 годзе ў гонар німфы Гімаліі.

Арбіта правіць

Гімалія рухаецца на адлегласці ад Юпітэра ў прамежку ад 11,4 да 13 мільёнаў кіламетраў. Здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра за 250,56 дзён. Скланенне арбіты прыблізна складае 27,5 °. Арбіта мае эксцэнтрысітэт прыкладна 0,16. Арбітальныя параметры бесперапынна змяняюцца з-за Сонечных і планетных уплываў. Належыць да групы Гімаліі.

Фізічныя характарыстыкі правіць

Дыяметр Гімаліі складае 170 км. Шчыльнасць ацэньваецца як 2,6 г/см³ . Спадарожнік складаецца, верагодна, з сілікатных парод. Прыкладна за 10 гадзін здзяйсняе абарот вакол сваёй восі. Паверхня вельмі цёмная, яна мае альбеда 0,04. Зорная велічыня роўная 14,62 m.