Гімназія №1 імя Ф.Я.Перца г. Пінска

беларуская школа

Гімназія №1 імя Ф. Я. Перца г. Пінска (да 2010 года — Гімназія №1 г. Пінска) — дзяржаўная ўстанова адукацыі ў Пінску.

Гімназія №1 імя Ф. Я. Перца г. Пінска
Заснавана 1939 год (школа), 1992 год (гімназія)
Дырэктар Засім Алег Анатольевіч
Тып ДУА
Адрас Сцяг Беларусі Беларусь, Пінск, вул. Карла Маркса, д. 13
Сайт gymn1.pinsk.edu.by

Гісторыя правіць

У доме №2 на скрыжаванні вуліц Альбрэхтоўскай і Замкавай (цяпер вуліц Кірава і Насырава) да рэвалюцыі 1917 года размяшчаўся паліцэйскі ўчастак. З прыходам польскай улады будынак перайшоў ва ўласнасць гараджаніна Абрамоўскага. Дом арэндавала польская агульнаадукацыйная сямігадовая школа №3. У будынку размясціліся швейная і сталярная майстэрні, а таксама кухня для заняткаў кулінарыяй. У падвальным памяшканні жыў гаспадар дома. Польская школа існавала да 1939 года.

З прыходам савецкай улады будынак быў муніцыпалізаваны. У кастрычніку 1939 года ў ім была адкрыта сярэдняя школа №4, у якой было 20 класаў-камплектаў з колькасцю вучняў 758 чалавек і калектывам з 23 настаўнікаў. У гады нямецкай акупацыі школа была ператворана ў армейскую казарму. У 1944 годзе, пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, была адкрыта руская пачатковая школа №6. У 1945 годзе пачатковая школа была пераўтворана ў рускую няпоўную школу №4, калектыў настаўнікаў складаўся з 18 чалавек. Дырэктарам школы стаў Кавалеўскі Рыгор Кірылавіч, а завучам - Шатхіна Ніна Захараўна, а пазней - Давідан Міхал Рыгоравіч. Няпоўная сярэдняя школа мела два выпускі вучняў: у 1946 годзе - 19 вучняў і ў 1947 годзе - 25 вучняў. У 1947 годзе школа стала сярэдняй з дзесяцігадовым тэрмінам навучання. Першы выпуск вучняў адбыўся ў 1951 годзе, атэстаты атрымалі 17 чалавек. У 1954 годзе дырэктарам сярэдняй школы №4 была Марыя Міхайлаўна Сяргеенка, а завучам - Леў Міхайлавіч Бабінец.

У студзені 1957 года школа перасяляецца ў новы трохпавярховы будынак на вуліцы Карла Маркса, 13. У гэтым будынку ўжо была абарудавана спартыўная зала. Дырэктарам школы стаў былы партызан, настаўнік гісторыі Ігар Яўгенавіч Някрасаў. У 1961 годзе школа стала адзінаццацігадовай сярэдняй працоўнай палітэхнічнай агульнаадукацыйнай школай з вытворчым навучаннем. Вучні атрымлівалі спецыяльнасці шафёра, токара, электрагазазваршчыка, швеі-матарысткі, машыністкі, пераплётчыка.

У 1968 годзе дырэктарам стаў Ф. Я. Перац[1][2]. У 1992 годзе школа №4 была пераўтворана ў гімназію №1 — першую ў горадзе Пінску навучальную ўстанову новага тыпу[3]. З 2007 года па 2015 год дырэктарам гімназіі быў Лявоцкі Эдуард Мікалаевіч[4]. 22 студзеня 2010 года гімназіі было прысвоена імя Фёдара Якімавіча Перца. З 2015 года па дадзены момант дырэктарам гімназіі з’яўляецца Засім Алег Анатольевіч[5].

За 25 гадоў існавання гімназіі пуцёўку ў жыццё атрымалі 1225 навучэнцаў, сярод іх 303 медалісты, 52 пераможцы заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 3 пераможцы міжнародных алімпіяд і навукова-даследчых конкурсаў. Штогадова больш за 90% выпускнікоў становяцца студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і іншых краін.

Вядомыя выпускнікі правіць

Галерэя правіць


Зноскі

  1. Учителя Пинщины, воспитавшие славное поколение (руск.). Медиа-Полесье. Праверана 05.03.2018.
  2. Пинчане, изменившие жизнь своего города (руск.). Медиа-Полесье. Праверана 05.03.2018.
  3. Перец Федор Якимович (руск.). ПИНСК.ИНФО. Праверана 05.03.2018.
  4. Умер бывший директор первой гимназии Эдуард Левоцкий (руск.). Пінскі Веснік. Праверана 10.03.2018.
  5. В гимназии №1 кадровая перестановка: назначен новый директор (руск.). Пінскі Веснік. Праверана 10.03.2018.

Спасылкі правіць