Гімназія № 23 (Мінск)

Гімназія № 23 (афіцыйная назва ДУА «Гімназія з беларускай мовай навучання» № 23 г. Мінска)[1] — адна з самых старых адукацыйных устаноў[2] Мінска. Навучанне вядзецца на беларускай мове[3]. 18 чэрвеня 2002 года ператворана ў гімназію з сярэдняй школы.

Гімназія № 23
Ранейшыя назвы Сярэдняя школа № 23
Заснавана 1947, гімназія з 2002
Дырэктар Ірына Леанідаўна Пасюкевіч
Тып гімназія
Вучняў 386
Адрас Беларусь, г. Мінск, праспект Незалежнасці, д. 45
Сайт gymn23.minsk.edu.by
Мовы англійская, кітайская

Гісторыя правіць

  Вонкавыя відэафайлы
  «Як жыве беларускамоўная гімназія?» (відэарэпартаж TUT.BY)

У 1936—1940 гадах у памяшканні школы месцілася лётная вучэльня, у якой з 1947 па 1955 гады функцыянавала жаночая 10-гадовая школа № 23 Варашылаўскага раёна г. Мінска. З 1955 года прымалі юнакоў. З 1984 года ў школе адкрыты класы з ухілам у хакей і плаванне.

З 1990 года пачала ўводзіцца беларуская мова навучання.

18 чэрвеня 2002 года атрыманы статус гімназіі. У 2002 годзе быў адкрыты музей гісторыі Савецкага раёна.

З 1951 па 2007 гады навучальную ўстанову скончылі 3747 вучняў, 77 з іх з залатым медалём, 126 са срэбным.

У гімназіі з першага класа вывучаецца кітайская мова[4][5][6]. У 2013 годзе вучні гімназіі бралі ўдзел у міжнародным конкурсе на веданне кітайскай мовы і наведалі кітайскую школу ў горадзе Таншань[7].

У кастрычніку 2015 года кітайская кампанія «ZTE» перадала гімназіі электроннае абсталяванне для паляпшэння якасці навучання[8][9].

Зноскі

  1. Образовательная сеть © Управление образования, спорта и туризма администрации Советского района г.Минска. sovue.minsk.edu.by. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2015. Праверана 11 кастрычніка 2015.
  2. «Спіс абанентаў менскай аўтаматычнай тэлефоннай станцыі на 1936 год».. — Мінск, 1936. — С. 227.
  3. "Выпускнікі беларускамоўнай гімназіі: «Скончылі школу — скончылася беларуская мова»". Радыё Свабода [Belarussian]. Праверана 2016-04-24.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  4. Китайский язык - с первого класса. www.tvr.by. Праверана 11 кастрычніка 2015.
  5. Изучение школьниками китайского языка сегодня - залог карьерного роста завтра, уверены в минской гимназии(недаступная спасылка). НОВОСТИ. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2016. Праверана 24 красавіка 2016.
  6. Виктория Гулько. А вы говорите по-китайски?(недаступная спасылка). «Минский Курьер» (21 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2016. Праверана 2 чэрвеня 2016.
  7. Администрация Советского района - Информация о конкурсе « Китайский мост», экскурсионной поездке учащихся гимназии №23 в КНР. sov.minsk.gov.by. Праверана 11 кастрычніка 2015.
  8. Корпорация ZTE передала минской гимназии №23 планшеты, мультимедийный проектор и оборудование для wi-fi (руск.). Белорусское телеграфное агентство (22 кастрычніка 2015). Праверана 26 красавіка 2016.
  9. От китайских друзей получила в подарок 20 планшетов минская гимназия № 23. www.sb.by. Праверана 26 красавіка 2016.

Спасылкі правіць