Mu isamaa, mu õnn ja rõõmдзяржаўны гімн Эстоніі.

музыка: Фрыдрых Пацыюс

словы: Вальдэмар Янсен

Арыгінальны тэкст правіць

Mu isamaa, mu õnn ja rõõm,
kui kaunis oled sa!
Ei leia mina iial teal
see suure, laia ilma peal,
mis mul nii armas oleks ka,
kui sa, mu isamaa!

Sa oled mind ju sünnitand
ja üles kasvatand,
sind tänan mina alati
ja jään sull' truuiks surmani,
mul kõige armsam oled sa,
mu kallis isamaa!

Su üle Jumal valvaku,
mu armas isamaa!
Ta olgu sinu kaitseja
ja võtku rohkest õnnista,
mis iial ette võtad sa,
mu kallis isamaa!

Пераклад правіць

Айчына мая, маё шчасце і радасць,
Якая цудоўная ты!
Не знайсці мне ніколі
На ўсім белым свеце,
Таго, што было мілей за цябе,
Айчына мая!

Ты дала мне і жыццё,
І вырасціла мяне!
Вечна буду табе я ўдзячны
І верны да смертнага часу!
Ты мне мілей за ўсё,
Любая Бацькаўшчына!

Да бароніць цябе Бог,
Мілая Бацькаўшчына мая!
Няхай ён будзе тваім абаронцам
І блаславіць цябе
Ува ўсіх справах тваіх,
Мая дарагая айчына!

Гісторыя правіць

Мелодыя гімна напісаная ў 1848 г. перасяліўшымся з Гамбурга ў Фінляндыю кампазітарам Фрыдрыхам Пацыюсам (1809-1891). Гэтая самая мелодыя стала ў 1917 г. гімнам Фінляндыі.

Эстонскі тэкст быў напісаны Іаганам Вальдэмарам Янсенам. Пакладзеныя на мелодыю Пацыя, песня была спетая ў 1869 г. на вялікім эстонскім фестывале, які меў важнае значэнне для нацыянальнага адраджэння эстонцаў. З атрыманнем Эстоніяй незалежнасці Mu isamaa стала ў 1920 г. дзяржаўным гімнам новай краіны.

У часы СССР спяванне гімну было забароненае, але з прычыны таго, што фінскія радыёстанцыі можна было чуць па ўсёй Эстоніі, мелодыя не знікала з грамадскай свядомасці. Падчас "Пяючай рэвалюцыі" песня набыла вялікую папулярнасць. На дэманстрацыі ў Таліне ў 1990 г. 300.000 эстонцаў спявалі свой забаронены гімн, абкружаныя савецкімі танкамі.

З аднаўленнем незалежнасці гімну вернуты афіцыйны статус.

Спасылкі правіць