Гіпаксія — стан кіслароднага галадання як арганізма агулам, так і асобных органаў і тканак, выкліканы рознымі фактарамі — затрымкай дыхання, хворымі станамі, малым змяшчэннем кіслароду ў атмасферы. З прычыны гіпаксіі ў жыццёва важных органах развіваюцца незваротныя змены. Найбольш адчувальныя да кіслароднай недастатковасці — цэнтральная нервовая сістэма, цягліца сэрца, тканкі нырак, печані. Можа выклікаць з’яўленне невытлумачальнага пачуцця эйфарыі, прыводзіць да галавакружэння, нізкага цягліцавага тонусу.

Hypoxia
МКХ-9 799.02799.02
MeSH D000860
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дыягностыка правіць

Дыягностыка гіпаксіі важная ў двух выпадках:

  • пры парушэннях вонкавага дыхання (напрыклад, аперацыі пад наркозам, знаходжанне на штучнай вентыляцыі лёгкіх)[1] — метадам пульсаксіметрыі вызначаюць насычэнне (сатурацыю) артэрыяльнай крыві кіслародам — SaO2 — у норме 95 % — 99 %;[2]
  • пры гіпаксіі плода ў канцы цяжарнасці[3] — метадам кардыятакаграфіі або з дапамогай акушэрскага стэтаскопа вызначаюць частату сардэчных скарачэнняў плода.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Внешние признаки нарушения дыхания у пациентов со СМА. f-sma.ru. Праверана 6 лютага 2023.
  2. Как работает пульсоксиметр и зачем измерять уровень сатурации. yavitrina.ru. Праверана 6 лютага 2023.
  3. Диагностика и лечение гипоксии плода во время родов. studfile.net. Праверана 6 лютага 2023.