Гіпертрафія — павелічэнне аб'ёму органа цела або асобнай яго часткі. Гіпертафія ў чалавека або жывёлы можа адбывацца альбо ў выніку павелічэння аб'ёму асобных складовых элементаў органа (клетак і тканак) , альбо з прычыны павелічэння іх колькасці (гіперплазія). Адрозніваюць сапраўдную гіпертрафію і псеўдагіпертрафію. Да сапраўднай адносяцца павелічэнне аб'ёму або масы спецыфічных элементаў у выніку узмоцненай функцыянальнай нагрузкі або пры парушэнні рэгуляторных уплываў з боку нервовай і эндакрыннай сістэм. Працоўная гіпертрафія можа ўзнікаць у здаровым арганізме ў асоб, занятых фізічнай працай, спартсменаў, а таксама пры паразе часткі якога-небудзь органа, напрыклад сэрца пры яго загане або пры гібелі парнага органа, напрыклад ныркі . Ва ўсіх выпадках рабочай гіпертрафіі адбываецца кампенсацыя парушаных функцый. Прыкладамі гіпертафіі, якая надыходзіць у выніку парушэння нейра-эндакрынных уплываў, з'яўляюцца акрамегалія, гінекамастыя; ў гэтых выпадках ніпертрафія не мае компенсаторнага значэння, а суправаджаецца значнымі разладамі функцый. Псеўдагіпертрафіяй называюць павелічэнне органа ў выніку залішняга разрастання тлушчавай тканкі пры атрафіі парэнхімы (функцыянальнай тканкі); функцыя органа пры гэтым звычайна бывае зніжана.

Гіпертрафія
Звычайныя клеткі (А), гіпертрафія (B), гіперплазія (C) і камбінацыя (D).
Звычайныя клеткі (А), гіпертрафія (B), гіперплазія (C) і камбінацыя (D).
MeSH D006984
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы