Гістарычныя вобласці Польшчы

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Гістарычныя вобласці Польшчы — рэгіёны, якія былі звязаны з Польскай дзяржавай на працягу яго гісторыі, або знаходзяцца ў сучаснай Польшчы, без уключэння іх у яе адміністрацыйны падзел. Ёсць некалькі гістарычных і культурных рэгіёнаў Польшчы, якія з’яўляюцца этнаграфічнымі абласцямі. Іх дакладныя межы не могуць быць вызначаны, з прычыны таго, што рэгіёны не з’яўляюцца афіцыйнымі палітычнымі ці адміністрацыйнымі адзінкамі. Яны адрозніваюцца паводле культурных асаблівасцей, народных традыцый, ладу жыцця і да т.п. У пэўнай ступені, рэгіёны адпавядаюць зонам дыялектаў польскай мовы.

Гістарычныя рэгіёны сучаснай Польшчы правіць

Герб[1] Беларуская назва Польская назва Лацінская назва Назвы на іншых мовах
  Вялікая Польшча Wielkopolska Polonia Maior
  Гданьскае Памор’е Pomorze Wschodnie Pomerania ням.: Pommerellen
  Кашубія Kaszuby Cassubia ням.: Kaschubien, кашубск.: Kaszëbë
  Куявія Kujawy Cuiavia
  Лужыца Łużyce Lusatia ням.: Lausitz, в.-луж.: Łužica, н.-луж.: Łužyca, чэшск.: Lužice
  Мазовія Mazowsze Mazovia
  Малая Польшча Małopolska Polonia Minor
  Падляшша Podlasie Podlachia укр.: Підляшшя; літ.: Palenkė
  Памеранія Pomorze Pomerania ням.: Pommern
  Прусія Prusy Borussia ням.: Preußen
  Сілезія Śląsk Silesia сіл.: Ślůnsk, ням.: Schlesien, чэшск.: Slezsko
  Чырвоная Русь Ruś Czerwona Ruthenia Rubra укр.: Червона Русь
  Паўднёвае Падляшша Podlasie Południowe

Зноскі

  1. Прыведзеныя гербы не з’яўляюцца дзяржаўнымі ці адміністрацыйнымі сімваламі. Яны ілюструюць распаўсюджаныя сімвалы гэтых тэрыторый. У шэрагу выпадкаў, калі вобласць ці раён, размешчаныя на гэты момант па-за межамі Польшчы, маюць свае адміністрацыйныя сімвалы, а раней мелі польскія адміністрацыйныя сімвалы, то паказаны польскі герб гэтай тэрыторыі.