Назва Літва (Lituae) упершыню ўпамінаецца пад 1009 г. у Кведлінбурскіх аналах. У сярэдзіне 13 ст. на землях сучасных Беларусі і Літвы ўтварылася Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ).

Этымалогія назвы правіць

 
Першае згадванне Літвы

Назва «Літва» (Lituae — род. скл. ад Litua) упершыню згадана ў Кведлінбургскіх аналах (Annales Quedlinburgenses) у 1009 г. у сувязі са смерцю каталіцкага прапаведніка св. Бруна на паграніччы Русі Rusciae і Літвы Lituae. Можна меркаваць, што зыходнай формай назвы была Litová з націскам на апошнім складзе, а ў вытворных ад яго прыметніках націск змяшчаўся на другі склад, адкуль старажытнарускі «литовскый», Litoviensis і т.п. Варыянт назвы «Літовія» (Lithovia, Lettowia ў лацінска- і нямецкамоўных крыніцах) утварыўся хутчэй за ўсё ў выніку другаснай трансфармацыі прыметніка ў назоўнік пісарамі, для якіх літоўская мова не была роднай. Відавочна, зыходная форма «Літава» ўтварылася па тых жа прынцыпах, што і заходнебалцкія Надрав? (Надровія), Карсав? (Карсовія), Судава, Дайнава. Падобная форма зафіксавана і ва ўсходнелітоўскім арэале — Дзевалтва. Паходжанне тэрміна не высветлена, ніводная са шматлікій версій не атрымала агульнага прызнання. Корань літ- (з варыянтамі лет-/лют-) дапускае розныя этымалогіі як у балцкіх і славянскіх, так і ў іншых індаеўрапейскіх мовах. Сугучныя тапонімы вядомы з XII—XIII стст. на тэрыторыі Славакіі (Lytwa), Румыніі (Litua). Адна з версій звязвае тэрмін Літва з назвай рэчкі Латава, прытока р. Швянтойі (у Анікшчайскім раёне сучаснай Літоўскай рэспублікі). Фармулёўка граматы Міндоўга, выдадзенай адразу пасля яго каранацыі ў 1253 г. («дадзена ў Летовіі ў нашым двары») дазваляе некаторым аўтарам меркаваць, што існавала аднайменнае паселішча, у якім нібыта змяшчалася адна з яго рэзідэнцый, пазней — двор літоўскага біскупа. Яго звязваюць з гарадзішчам на той жа рэчцы Латава, дзе ў канцы XIV ст. прыгадваліся рэшткі замка Летаў (Lettow), ці з вёскай Літоўка каля Навагрудка. Але гэтыя меркаванні не маюць трывалай факталагічнай падставы.

Літоўскі мовазнавец Казімірас Кузавініс высунуў гіпотэзу [1] пра тое, што пачатак назве Літвы мог даць славянізаваны гідронім Lietauka. Так у наш час завецца правы прыток ракі Нерыс. Гэта невялікая рэчка, працягласцю каля 11 км, змешчаная ў 30 км ад Кернаве, важнага палітычнага цэнтра старажытнай Літоўскай дзяржавы.

Старажытнасць правіць

Сярэднія вякі правіць

У верасні 1237 года папскі легат Вільгельм Мадэнскі апісаў межы Курземэ, на частцы з іх — ад рэк Венты і Нёмана да Літвы і ад ракі Абавы да Земгале — было створана Курляндкае біскупства, а паўночна ўсходняя частка Курземэ — Фрэдэкуронія (мірная Куронія), якая не ўдзельнічала ў куршскім паўстанні — была далучана легатам да Рыжскага дыяцэза. Вільгельм Мадэнскі называе Літвою тэрыторыі, якія пазней сярод немцаў будуць болей вядомыя як Жамойць.[2]

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Першы вядомы кіраўнік Літвы быў Міндоўг (12381263 г.), які ў 1251 хрысціў падуладную яму краіну, а ў 1253 быў каранованы. У 1261 зноў звярнуўся да язычніцтва. З 13-14 ст тэрыторыя ВКЛ значна павялічылася і дасягнула Чорнага мора. У гэты ж час літоўскія князі вядуць барацьбу з Тэўтонскім ордэнам, які быў разбіты ў 1410 аб’яднанымі войскамі Польшчы і Літвы (Грунвальдская бітва).

Крэўская унія правіць

У 1385 г. вялікі князь літоўскі Ягайла падпісаў Крэўскую унію аб дынастычным саюзе паміж Полскім каралеўствам і Літвой, сам Ягайла стаў польскім каралём, у 1386 — каранованы. З 1392 ВКЛ пад уладай Вітаўта — брат і фактычны намеснік Ягайлы. Пры яго кіраванні (13921430 г.) ВКЛ дасягнула піка сваёй магутнасці. У канцы яго праўлення за Літвой канчаткова замацавалася назва Вялікае Княства Літоўскае, Жамойцкае і Рускае.

Рэч Паспалітая правіць

Казімір Ягелончык (14401492) пашырае міжнародны ўплыў Ягелонаў — падчыняецца Польскае каралеўства, Прусія, яго сын становіцца каралём Чэхіі і Венгрыі. У 1569 заключана унія з Польшчай у Любліне, паводле якой ВКЛ і Польскае каралеўства аб’ядноўваліся ў адну краіну Рэч Паспалітую, пад уладай аднаго ўладара. У канцы 16 — 18 стст. ВКЛ страчвае літоўска-беларускі характар, тут значнымі тэмпамі развіваецца польская культура.

Літоўскія землі ў складзе Расійскай імперыі правіць

У 18 ст., пасля Паўночнай вайны, Рэч Паспалітая страціла сваю магутнасць і заняпала. У 1772, 1793 і 1795 г. уся тэрыторыя краіны падзелена паміж Расійскай імперыяй, Аўстра-Венгерскай імперыяй і Прусіяй.

Літоўскія землі ў Першую сусветную вайну правіць

У Першую сусветную вайну Літва акупірвана германскімі войскамі (1915).

У сакавіку 1917 г. прадстаўнікі некалькіх літоўскіх палітычных партый, што дзейнічалі на тэрыторыі Расійскай імперыі (за час вайны там апынулася вялікая частка насельніцтва Літвы), утварылі ў Петраградзе Літоўскі нацыянальны савет, які прызнаў, што «Літва павінна быць вылучана ў самастойную адміністрацыйную адзінку, прычым кіраванне Літвой павінна быць даручана органам і асобам з асяроддзя самога насельніцтва Літвы»[3]. Тэрмін «Літва» вытлумачваўся Літоўскім саветам не ў этнаграфічным, а ў губернска-адміністрацыйным сэнсе: літоўскія палітыкі ўключалі ў склад Літвы Ковенскую, Сувалкаўскую і Віленскую губерні цалкам, у т.л. тыя паветы, дзе літоўскае насельніцтва знаходзілася ў меншасці[4]. Выказвалася патрабаванне ўвесці ў неакупіраваных паветах Віленскай губерні (Дзісенскім, Вілейскім і Ашмянскім) літоўскую адміністрацыю. Для ажыццяўлення гэтых намераў Літоўскі нацыянальны савет 13 сакавіка пастанавіў сфарміраваць Часовы камітэт для кіравання Літвой у складзе 12 літоўцаў і 12 чал. ад іншых нацыянальнасцей, што насялялі край (6 беларусаў, 3 яўрэя, 2 паляка і 1 рускі). Часоваму камітэту належала падрыхтаваць скліканне Устаноўчага сходу Літвы, які павінен быў вызначыць форму кіравання краем і стаўленне да суседзяў[5].

16 лютага 1918 г. у Вільні, прадстаўніцтва літоўскага народа — Літоўская Тарыба (Lietuvos Taryba) — аб’яўляе аб незалежнасці краіны.

Літва ў міжваенны перыяд правіць

У перыяд 19201922 Літоўская дзяржава прызнана сусветным грамадствам. У 19201939, Вільня, акупіравана польскімі войскамі, часовай сталіцай сталіцай стаў Каўнас.

15 чэрвеня 1940 тэрыторыя Літвы акупавана і анексіравана СССР. Літва далучана да СССР, як сацыялістычная рэспубліка, вернуты Віленскі край.

Літва ў Другую сусветную вайну правіць

У 19411944 акупіравана нацыскай Германіяй. Пасля вызвалення 1944, заставалася ў складзе СССР, да 1991.

Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (1945—1990) правіць

Суверэнная Літоўская Рэспубліка правіць

11 сакавіка 1990 Вярхоўны Савет Літоўскай Рэспублікі абвясціў акт аб станаўленні незалежнасці і выхаду з саставу саюза. У 1991 Рэспубліка Літва прызнана Расіяй, СССР і міжнароднай супольнасцю. Член ААН.

У 2003 падпісаны дагавор аб далучэнні Літвы да Еўрапейскага саюза. 1 мая Літва стала паўнапраўным членам ЕС і НАТА.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. гл.: Kalbotyra, т. 10, С. 5-18 і т. 17, — С. 135—137
  2. «Curonensem vero dioecesin sic limitamus, ut quidquid est inter Memelam et praedictum fluvium Vende, usque ad Litoviam, at sicut Aboa clauditur versus fluvium Vende, usque ad terminos Semigalliae, in Curonensi dioecesi computetur» — Паводле LUB 1. Bd. 1. № 153. S. 197; Donner G. A. Kardinal Wilhelm. S. 202—203.
  3. Революционное движение в России после свержения самодержавия / Под ред. Л. С. Гапоненко (отв. ред.) [и др.]. — М.: Издательство Академии наук СССР, 1957. — XXIV, 857 с. — С. 730. — (Великая Октябрьская социалистическая революция. Документы и материалы).
  4. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 60. — Воп. 3. — Спр. 171. — Л. 19—22; Спр. 175. — Л. 10—13.
  5. Революционное движение в России после свержения самодержавия… — С. 731.

Літаратура правіць

  • Археология СССР. Т. 17. Финно-угры и балты в эпоху средневековья / Л. А. Голубева [и др.]; Отв. ред. тома В. В. Седов; Редкол.: Б. А. Рыбаков (гл. ред.) [и др.]. — М.: Наука, 1987. — 510 с.
  • Дзярновіч, А. Жамойць і Літва / А. Дзярновіч // Наша ніва. — 22 чэрвеня 2013.
  • Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы / З. Зинкявичюс, А. Лухтанас, Г. Чеснис. — Вильнюс : Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2006. — 144 с.
  • История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс : Eugrimas, 2013. — 318 с.
  • История Литовской ССР / А. Таутавичюс, Ю. Юргинис, М. Ючас и др.; Ред. колл. Б. Вайткявичюс (отв. ред.) [и др.]. — Вильнюс : Мокслас, 1978. — 676 с.
  • Краўцэвіч, А. Праблема лакалізацыі сярэднявечнай Літвы // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne № 8. 1997.
  • Краўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Rzeszów, 2000. — 238 с.
  • Литовцы // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. / Председатель Науч.-ред совета Ю. С. Осипов. Отв. ред. С. Л. Кравец. — Москва : Большая Российская энциклопедия, 2010. — Т. 17. Лас-Тунас — Ломонос. — С . 652—654.
  • Насевіч, В. Л. Літва / В. Л. Насевіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 т. — Мн.: БелЭН, 2006. — Т.2. — С. 202—206.
  • Lietuvių etnogenezės / atsakingoji redaktore R. Volkaite-Kulikauskienė. — Vilnius, 1987.
  • Starzyński, S. Litwa: zarys stosunków gospodarczych(недаступная спасылка) / S. Starzyński. — Warszawa : Przemysł i Handel, 1928. — 122 s.
  • Stosunki litewsko-polskie w Djecezji Wileńskiej i nadużycia Partji Wszechpolskiej. Memorjał duchowieństwa litewskiego. — Wilno : Druk. J. Zawadzkiego, 1913. — 66 s.
  • Vaitekūnas, S. The Population of Lithuania / S. Vaitekūnas. — Vilnius : Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2009. — 150 с.