Гіём Дамбэ
Гіём Дамбэ (фр. Guillaume Dombet; вядомы з дакументаў з 1414 па 1461 год) — французскі мастак і вітражыст.
Гіём Дамбэ | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1390 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1461[1] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, вітражыст |
Біяграфія правіць
Гіём Домбэ па ўсёй верагоднасці нарадзіўся ў горадзе Кузеры, Бургундыя, але працаваў пераважна ў правансальскіх гарадах — Авіньёне, Арле, і Экс-ан-Правансе.
Акрамя вітража ў царкве Сен-Савер не захавалася ніводнага дакладна ўстаноўленага твора гэтага мастака.
Першы архіўны дакумент, у якім згадваецца імя Дамбэ, датаваны 1414 годам, і паведамляе, што Гіёму было даручана выкананне вітражоў для папскага палаца ў Авіньёне. З дакументаў вядома, што ў Гіёма Дамбэ была паспяховая майстэрня, у якой працавалі трое яго сыноў — Обры, Жан і Жак, а таксама зяць — мастак з Турнэ Арноле дэ Кац (вядомы па дакументах у 1430—1434 гадах), які ажаніўся з дачкой Гіёма — Пейранет, і ў 1430 годзе падпісаў кантракт з яго майстэрняй на тры гады.
Майстэрня Дамбэ атрымлівала самыя прэстыжныя замовы, яна выконвала работы па вырабе і ўстаноўцы вітражоў у папскім палацы ў Авіньёне (1414 год), у Саборы Экса (1415, 1444, 1449 гады), у сінагозе Экса (1418 год), у храме Св. Марты ў Тарасконе (1432 год) і ў капэле Св. Пятра Люксембургскага ў Авіньёне (1448 год). Сучасныя даследчыкі лічаць, што з пяці створаных Дамбэ вітражоў капэлы Св. Мітра ў саборы Сен-Савер у Экс-ан-Правансе да нашых дзён дайшлі толькі выявы Св. Мітра, св. Блёза і святога біскупа. У іх відаць уплыў як бургундскага, так і правансальскага і нідэрландскага мастацтва.
Нараўне з вітражамі майстэрня Дамбэ распісала мноства алтароў.
Зноскі
- ↑ Thiébaut D. Guillaume Dombet [Dombay] // Dombet [Dombay], Guillaume // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4 — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T023137