Дабравешчанне (карціна Леанарда да Вінчы)

«Дабравешчанне» (італ.: Annunciazione) — карціна, якая належыць пэндзлю мастака італьянскага Адраджэння Леанарда да Вінчы. «Дабравешчанне» было створана ў 1472—1475 гадах маладым Леанарда, які працаваў яшчэ ў рамках майстэрні свайго настаўніка Верок'я[1]. З 1867 года і па цяперашні час твор захоўваецца ў музеі Уфіцы[1].

Леанарда да Вінчы
Дабравешчанне. 1472—1475
Annunciazione
Матэрыял Дошка
Тэхніка алей
Памеры 98 × 217 см
Уфіцы, Фларэнцыя
(інв. 00285888)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт «Дабравешчання» ўзыходзіць да евангельскага тэксту, які апавядае пра паведамленне архангелам Гаўрыілам Дзеве Марыі пра будучае нараджэнне Ісуса Хрыста.

Лічаць, што на заднім плане ў цэнты карціны выяўлена возера Кома і гара Монтэ-Сан-Марціна, а ракурс адпавядае пункту назірання з невялікай вёскі Ліерна, каля Ф'юмелатэ.

Апісанне правіць

Кампазіцыя твора простая і ў пэўным сэнсе традыцыйная. На пярэднім плане мастак намаляваў укленчанага крылатага архангела Гаўрыіла з белай лілеяй (сімвал бязгрэшнасці Дзевы Марыі) у левай руцэ. Правай рукой архангел бласлаўляе Марыю, якая сядзіць каля свайго дома. Адзенні архангела сцелюцца па дыване з кветак і травы, намаляваных даволі ўмоўна. Дзеву Марыю мастак, паводле традыцыі, піша з Бібліяй, якая ляжыць на мармуровай падстаўцы, багата ўпрыгожанай рэльефам.

Гарызанталь кампазіцыі дае магчымасць мастаку змясціць на задні план вялікі пейзаж: разьбяныя сілуэты дрэў, рака, якая цячэ удалячынь, над ёй віднеюцца мачты караблёў, вежы і сцены партовага горада, ахутаныя бледна-блакітнай смугой вяршыні гор.

Фрагменты карціны правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Leonardo da Vinci: The Annunciation // ArtChive.com,. — 2009.

Літаратура правіць

  • AA.VV. Galleria degli Uffizi. — Roma, 2003. — (I Grandi Musei del Mondo).
  • Milena Magnano. Leonardo. — Milano: Mondadori Arte, 2007. — (I Geni dell’arte). — ISBN 978-88-370-6432-7.
  • Gloria Fossi. Uffizi. — Firenze: Giunti, 2004. — ISBN 88-09-03675-1.

Спасылкі правіць