Давід Сарноў

амерыканскі сувязіст і бізнесмен

Даві́д Сарно́ў (англ.: David Sarnoff, руск.: Дави́д Сарно́в, Дэ́вид Сарно́фф; 27 лютага 1891, Узляны, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 12 снежня 1971) — амерыканскі сувязіст і бізнесмен беларускага яўрэйскага паходжання, адзін з заснавальнікаў радыё- і тэлевяшчання ў ЗША.

Давід Сарноў
англ.: David Sarnoff
Давід Сарноў (1922)
Род дзейнасці прадпрымальнік, інжынер
Дата нараджэння 27 лютага 1891(1891-02-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1971(1971-12-12)[1] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Lizette Hermant[d]
Дзеці Thomas Warren Sarnoff[d], Edward Sarnoff[d] і Robert W. Sarnoff[d]
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 

Нарадзіўся ў мястэчку Узляны Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) у яўрэйскай сям’і Абрама і Ліі Сарновых. У 1900 годзе Давід Сарноў эміграваў у ЗША.

З 1906 года працаваў у «Кампаніі бесправаднога тэлеграфа Марконі» (Нью-Ёрк). 14 красавіка 1912 года прыняў радыётэлеграму аб крушэнні лайнера «Тытанік» і трое сутак падтрымліваў сувязь з выратавальнікамі.

З 1919 года працаваў у Радыёвяшчальнай карпарацыі Амерыкі (RCA), з 1922 года — віцэ-прэзідэнтам, з 1930 года — прэзідэнтам, у 1947—1970 гадах — старшынёй савета дырэктараў. У 1926 годзе заснаваў Нацыянальную радыёвяшчальную кампанію (NBC). 3 пачатку 20-ых гадоў з’яўляўся саветнікам 10 прэзідэнтаў ЗША.

Давід Сарноў арганізаваў рэгулярнае тэлевяшчанне ў ЗША (з 1939 года). Пад яго кіраўніцтвам створана сістэма каляровага тэлебачання, сумяшчальная з чорна-белай (1949), зроблены запіс тэлеперадачы на магнітную відэастужку (1956), зняты першы тэлевізійны мастацкі фільм (1964).

Удзельнічаў у стварэнні сістэм касмічнай сувязі, камп’ютарызацыі ЗША. Міжнародны інстытут інжынераў-электрыкаў заснаваў прэмію яго імя за дасягненні ў галіне электронікі (1959).

Давід Сарноў быў ганаровым доктарам Калумбійскага, Нью-Ёркскага і іншых універсітэтаў, брыгадным генералам (1944).

Пахаваны ў маўзалеі на могілках Кенсіка ў Вальхале (штат Нью-Ёрк).

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б David Sarnoff // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць