Даймё (яп.: 大名, даймё:, літ. «вялікае імя», састар. Дайміёс) — буйнейшыя ваенныя феадалы сярэднявечнай Японіі. Калі лічыць, што клас самураеў быў элітай японскага грамадства XXIX стагоддзяў, то даймё — гэта эліта сярод самураеў.

Манекены ў доме самураеў у Айдзувакамацу. Адлюстроўваюць візіт даймё Мацудайра Катаморы ў рэзідэнцыю свайго слугі

У перакладзе гэтае паняцце значыць "вялікае імя", узнікла яно адначасова са з’яўленнем устойлівай ваеннай праслойкі — бусі — у XXIX стагоддзях.

Першыя даймё правіць

Першапачаткова даймё не залежалі ад цэнтральнага ўраду, але з цягам часу найбольш рашучыя ды прадпрымальныя з іх скарысталіся магчымасцямі, якія меліся тады, і пашырылі свае землі за кошт уладанняў суседзяў і выцясняючы на поўнач тубыльцаў — эбісу. Менавіта тады яны ўзначалілі напачатку невялікія, але суздром адданыя ім прыватныя арміі самураеў.