Да́йна — літоўская i латышская народная песня. Літоўскія дайны — накшталт беларускіх лірычных песень розных жанраў каляндарна-абрадавага i сямейна-абрадавага цыклаў. Латышскія дайны нагадваюць нашы прыпеўкі: чатырохскладовікі, напісаныя з цэзурай пасярэдзіне. Фалькларыст Крыш’яніс Баран у свой час запісаў амаль 218 тысяч латышскіх дайнаў i выдаў іх у шасці тамах (1894—1915). Асобныя з іх у перакладзе П. Масальскага на беларускую мову ўвайшлі ў зборнік «Дайны» (1987).

Шафа дайн з тэкстамі амаль 230 000 латышскіх дайн, Латвійская нацыянальная бібліятэка

Літаратура правіць