Даляньскі ўніверсітэт

Даляньскі ўніверсітэт (англ.: Dalian University) — універсітэт у горадзе Далянь, правінцыя Ляанін, КНР; знаходзіцца ў падпарадкаванні правінцыйнага ўрада.

Даляньскі ўніверсітэт
Заснаваны 1987
Сайт dlu.edu.cn
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мае 24 інстытуты, 42 спецыяльнасці, 35 магістарскіх праграм. Навучаецца каля 10000 студэнтаў.

Універсітэт мае партнёрскія адносіны з шэрагам замежных дзяржаў, у прыватнасці, з Аўстраліяй, ЗША, Канадай, Рэспублікай Карэя, Расіяй, Сінгапурам, Францыяй, Японіяй і іншымі краінамі і тэрыторыямі.

Гісторыя ўніверсітэта правіць

Гістарычна адкрыццё ўніверсітэта адбылося ў красавіку 1949 года, быў адкрыты былы Даляньскі ўніверсітэт. У ліпені 1950 года з яго быў влучаны Даляньскі тэхнічны інстытут (затым - Даляньскі політэхнічны ўніверсітэт, а таксама Даляньскі медыцынскі інстытут, а таксама шэраг лабараторый і навукова-даследчых інстытутаў (хімічны, прыродазнаўчых навук і іншыя). У кастрычніку 1987 года з Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта вылучыўся Медыцынскі інстытут і Педагагічны інстытут і на іх базе быў утвораны Даляньскі ўніверсітэт.

Структурныя падраздзяленні правіць

  • Інстытут міжнароднага культурнага абмену
  • Інстытут дзелавога адміністравання
  • Гуманітарны Інстытут
  • Інстытут прыгожых мастацтваў
  • Музычны Інстытут
  • Інстытут Фізкультуры
  • Інфармацыйна-інжынерны Інстытут
  • Медыцынскі Інстытут
  • Інстытут замежных моў
  • Будаўнічы Інстытут
  • Інстытут Турызму
  • Біяінжынерны Інстытут
  • Жаночы Інстытут
  • Хіміка-тэхналагічны факультэт
  • Машынабудаўнічы факультэт
  • Фізічны факультэт
  • Цэнтр праектавання перадавых тэхналогій
  • Кітайска-французскі цэнтр
  • Педагагічны Інстытут
  • Цэнтр гендэрных даследаванняў