Археалагічны парк даліны Коа — археалагічны комплекс з наскальнымі выявамі, якія адносяцца да перыяду ад палеаліту да неаліту (галоўным чынам прадстаўлена салютрэйская культура). Выявы былі адкрыты ў 1992 годзе ў наваколлях горада Віла-Нова-ды-Фош-Коа на паўночным усходзе Партугаліі. У 1998 годзе петрогліфы ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Петрогліфы даліны Коа

На выявах прадстаўлены разнастайныя жывёлы — коні, козы, а таксама вымерлыя, напрыклад, тур. Найбольш раннія з іх датуюцца 20 тысячагоддзем да н.э.

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 866
рус.англ.фр.