Дамен (зямля)

(Пасля перасылкі з Дамен, зямля)

Даме́н (лац.: dominium — «уладанне») — спадчыннае зямельнае ўладанне феадала ў сярэднявечнай Еўропе; было ў поўным уладанні феадала. Частку вотчыны з асабістай гаспадаркай называлі сеньярыяльным даменам.[1]

Як правіла, дамен уключаў розныя населеныя пункты, умацаванні, зямельныя ўчасткі, пашы і лясы. Не была выключэннем тэрытарыяльная раздробненасць уладанняў, калі асобныя вобласці дамену знаходзіліся ў розных раёнах краіны. Свае дамены былі ў герцагаў, графаў, баронаў і іншых феадалаў. Дамен караля мог і не быць найбольшым феадальным уладаннем у краіне.

Зноскі

  1. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 4. Графік — Зуйка / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — 608 с.: іл., карты. С.132.