Данат Мікалаевіч Капуцкі

Данат Мікалаевіч Капуцкі (1899, г. Вільня — 18 верасня 1974, г. Барысаў, БССР) — грамадскі і гаспадарчы дзеяч.

Данат Мікалаевіч Капуцкі
Дата нараджэння 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 18 верасня 1974(1974-09-18)
Месца пахавання
Месца працы
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1899 годзе ў Вільні. Пасля заканчэння курсаў сувязістаў працаваў лінейным манцёрам у Мінску і Варонежы. У 1918—1923 гадах служыў у РСЧА. Удзельнік Грамадзянскай вайны, ваяваў на Паўднёвым і Каўказскім франтах.

З 1923 года жыў у Барысаве. Прымаў актыўны ўдзел у аднаўленні і развіцці тэлефоннай сувязі Барысаўскага рэгіёна. У 1930—1941 гадах — старшыня заводскага камітэта гарадской ЦЭЦ на запалкавай фабрыцы, памочнік дырэктара, начальнік ЦЭЦ, затым — памочнік дырэктара, камерцыйны дырэктар запалкавай фабрыкі «Пралетарская перамога», загадчык аддзелам забеспячэння Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Адзін са стваральнікаў партызанскага атрада «Полымя» (увайшоў у склад партызанскай брыгады «За Радзіму» імя А. Флегантава). У 1943—1944 гадах — камісар партызанскага атрада «Полымя» аднайменнай брыгады. З лютага 1944 — сакратар Пухавіцкага падпольнага райкама КП(б)Б, затым знаходзіўся ў рэзерве Беларускага штаба партызанскага руху, выконваючы спецыяльныя заданні камандавання 2-га Беларускага фронту.

Пасля заканчэння войны займаў адказныя пасады ў Барысаве: сакратар гаркама КП(б)Б, намеснік старшыні гарвыканкама, дырэктар ЦЭЦ, сакратар партбюро фанерна-запалкавага камбіната. З 1962 года на пенсіі. Працаваў намеснікам начальніка гарадскога штаба народнай дружыны.

 
Магіла Даната Капуцкага на барысаўскіх могілках

Памёр 18 верасня 1974 года. Пахаваны на старых могілках у Барысаве.

Узнагароды правіць

Удастоены дзяржаўных і ўрадавых узнагарод. У даваенны час прысвоена ганаровае званне «Герой 1-й пяцігодкі». Ганаровы грамадзянін г. Барысава (рэгістрацыйныя даныя вядомыя з ускосных крыніц).

Спасылкі правіць