Данецкая вобласць

Дане́цкая во́бласць (укр.: Донецька область) — вобласць на паўднёвым усходзе Украіны. Абласны цэнтр — горад Данецк. Утворана 2 ліпеня 1932 года.

Данецкая вобласць
укр.: Донецька область
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна  Украіна
Уваходзіць у Данбас
Уключае 18 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтр Данецк (дэ-факта Краматорск)
Найбуйнейшыя гарады Марыупаль, Макееўка
Горлаўка, Краматорск
Славянск, Енакіева
Харцызск
Дата ўтварэння 2 ліпеня 1932
Кіраўнік абласной вайскова-цывільнай адміністрацыі П. А. Кірыленка[1]
Старшыня аблсавета Вакантнае (Аблсавет часова не функцыянуе)
Афіцыйная мова украінская
Насельніцтва (2007)
4,5 806 млн (1-е месца)
Шчыльнасць 174,34 чал./км² (3-е месца)
Нацыянальны склад украінцы — 56,9%, рускія
 — 38,2%, грэкі — 1,6%, беларусы — 0,92%, татары — 0,40%, армяне — 0,33%, яўрэі — 0,18%
Канфесійны склад Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата, Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхата, Іслам, Юдаізм, Пратэстанцызм
Плошча 26,517 тыс.
(11-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
336 м
Данецкая вобласць на карце
Данецкая вобласць, карце
Часавы пояс UTC+2, UTC+03:00 і DAZD
Код ISO 3166-2 UA-14
Тэлефонны код 62
Паштовыя індэксы 83000–87999
Інтэрнэт-дамен donetsk.ua; dn.ua
Код аўтам. нумароў АН, АТ, ЯН, ЕЎШЫ,
ЕА, ЕК, ІМ, ЕС
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2007 года — 4 580,6 тыс. чалавек (9,82 % насельніцтва Украіны). Па гэтым паказчыку Данецкая вобласць займае першае месца сярод рэгіёнаў Украіны.

Гісторыя правіць

Вобласць была ўтворана ў 1932 годзе вылучэннем з Харкаўскай вобласці Украінскай ССР. У 1938 годзе са складу вобласці была выдзелена паўночная частка, якая стала Луганскай вобласцю. З 1932 па 1961 гады называлася Сталінскай вобласцю.

Геаграфічнае становішча правіць

На паўднёвым-захадзе і захадзе вобласць мяжуе з Днепрапятроўскай і Запарожскай, на паўночным-захадзе — з Харкаўскай, на паўночным-усходзе — з Луганскай абласцямі Украіны, на паўднёвым-усходзе — з Растоўскай вобласцю Расійскай Федэрацыі, а з поўдня абмываецца Азоўскім морам.

Працягласць вобласці з поўначы на поўдзень — 255 км, з захаду на ўсход — 180 км. Агульная даўжыня меж вобласці складае 1 526 км, з іх: сухапутныя — 1 376 км, марскія — 140 км. Самае высокае месца вобласці — курган Магіла-Вострая (331 м); самае нізкае месца (-0,4 м) — узровень вады ў Азоўскім моры.

Геаграфічны цэнтр вобласці знаходзіцца ў сяле Пе́скі.

Клімат правіць

Клімат рэзка-кантынентальны з вельмі спякотным засушлівым летам і параўнальна халоднай зімой. Сярэдняя тэмпература ліпеня +21—23 °C, студзеня −5 — −8 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — каля 500 мм.

Рэльеф правіць

Для вобласці характэрны раўнінны ландшафт.

На паўночным усходзе знаходзіцца Данецкі камлюк вышынёй да 367 м, паверхня якога падзеленая далінамі рэк. На захадзе камлюк пераходзіць у Прыдняпроўскую нізіну, на поўдні — у Прыазоўскую нізіну з асобнымі падвышэннямі. На поўдні — вузкая паласа Прычарнаморскай нізіны, якая ўступамі сыходзіць да Азоўскага мора.

Асноўны тып глебаў — чарназёмы.

Карысныя выкапні правіць

Тэрыторыя вобласці багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі, сярод якіх найбольш значным з’яўляецца каменны вугаль. Вобласць мае даволі значныя паклады каменнай солі. Мінеральна-сыравінная база прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і чорнай металургіі прадстаўленая значнымі радовішчамі даламітаў, вапняка, глінаў, мергелю, гіпсу, каалінаў, крэйды, будаўнічых і кварцавых пяскоў, граніту, кварцыту і інш. Таксама ёсць ртуць, мінеральныя фарбы, фасфарыты, асбест, графіт. Знойдзеныя радовішчы нефелінавых сіянітаў, флуярыту, вермікуліту, жалезных рудаў, даўсаніту, калійных соляў. У паўночных раёнах вобласці знаходзіцца Дняпроўска-Данецкая нафтагазаносная вобласць, у паўднёвых, на ўзбярэжжы мора — Прычарнаморска-Крымская нафтагазаносная правінцыя. Эксплуатуюцца крыніцы мінеральных водаў.

Водныя аб’екты правіць

Па тэрыторыі Данецкай вобласці цякуць каля 110 рэчак агульнай даўжынёй звыш за 3000 км. Найвялікшая з іх — Северскі Данец. Яе прытокі — Казённы Тарэец, Бахмутка і Лугань. Да басейна Дняпра адносяцца рэкі: Самара і Воўчая; да басейна Азоўскага мора: Кальміўс, Грузкі Яланчык, Крынка.

Азёр на тэрыторыі вобласці мала, ёсць невялікія азёры ў абалоне Северскага Данца (Воўчае і іншыя), а таксама Славянскія салёныя азёры.

Для паляпшэння водазабеспячэння створаныя 141 вадасховішчы, а таксама канал Северскі Данец — Данбас.

Насельніцтва правіць

Зноскі

  1. "Zelensky presents new head of Donetsk Regional Military-Civilian Administration". 112 Украіна [англійская]. 2019-07-05. Праверана 2019-07-10. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архівавана 8 ліпеня 2019.
  2. Уряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей

Літаратура правіць

  • Атлас Донецкой области. — М: Гл. упр геод., 1982.
  • Донецька область. Адмінiстративно-територіальний поділ на 1 січня 1979 року. — Донецк: Донбасс, 1979.
  • Донецька область. Адмінiстративно-територіальний поділ на 1 березня 1988 року. — Донецк: Донбасс, 1988.
  • Были земли Донецкой. Документальные новеллы, очерки. — Донецк: Донбасс, 1967.
  • Земляк К. П., Критенко Г. П. Край Донецкий. — К: Радшкола, 1959.
  • Історія міст i сіл Української РСР, Донецька обл. — К: АН, 1970.
  • История городов и сёл Украинской ССР, Донецкая обл. — К: АН, 1976.
  • На землi Донецькій. Фотоальбом. — К: Мистецтво, 1968.
  • Юность Донецкого края. — К: Молодость, 1980.
  • Отин Е. С. Топонимия Донетчины / Е. С. Отин; Донецкий национальный университет. — Донецк: Юго-Восток, 2013. — 118 с. — 100 экз. — ISBN 978-966-374-771-2.
  • Танцюра, В. І. Історія Слобідської України : навчальний посібник / В. І. Танцюра, О. О. Пересада. — Харків : ХНУ імені В. Н. Каразіна, 2013. — 366 с.

Спасылкі правіць