Данецкі краж — узвышша на поўдні Усходне-Еўрапейскай раўніны, на мяжы Украіны і Расіі.

Данецкі краж

Працягласць каля 370 км, шырыня 160 км. Сярэдняя вышыня ад 200 да 300 метраў, найвышэйшы пункт — Магіла-Мячэтная, 367 метраў над узроўнем мора (г. Пятроўскае, Луганская вобласць).

Складзены пераважна з пясчанікаў, вапнякоў і сланцаў, з якімі звязаны радовішчы каменнага вугалю (гл. Данецкі вугальны басейн), поліметалічных руд, будматэрыялаў, хімічнай сыравіны.

Для рэльефу характэрна спалучэнне хвалістых міжрэччаў і глыбока ўрэзаных (да 150 м) рачных далін. Ярыстая эрозія, трапляецца карставы рэльеф.

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад -6 да -8 °С, ліпеня 21—22 °С. Ападкаў 400—500 мм за год. Захаваліся ўчасткі шыракалістых лясоў (дуб, ясень, клён) і стэпаў.

Краж у Данецкай вобласці, наваколлі сяла Руська-Орлівка

Літаратура правіць