Данфермлінскі палац

Данфермлінскі палац — разбураная рэзідэнцыя шатландскіх манархаў эпохі Адраджэння на беразе Фёрт-оф-Форта ў Данфермліне. Пабудавана Якавам IV некалькі ўбаку ад данжона, у якім пражывалі больш раннія манархі, пачынаючы з Малькальма III. Будынак злучаўся надбрамным пераходам з Данфермлінскім абацтвам.

Славутасць
Данфермлінскі палац
56°04′10″ пн. ш. 3°27′53″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Сайт historicenvironment.scot/…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1589 г. Якаў VI паднёс палац у якасці вясельнага падарунку сваёй нявесце Ганне Дацкай. У гэтым палацы ў іх нарадзілася трое дзяцей, уключаючы будучага англійскага караля Карла I, які, зрэшты, не часта наведваў Данфермлін. Яго пераемнік Карл II наведаў струхлелы палац продкаў толькі аднойчы.

Пасля выгнання Сцюартаў палац стаў разбурацца, і ўжо ў 1708 годзе ён стаяў без даху. Да XIX стагоддзя ад яго засталіся толькі маляўнічыя разваліны.

Гл. таксама правіць