Даніла Кірэевіч Сукачоў

адзін з арганізатараў партызанскага руху і антыфашысцкага падполля на тэрыторыі Беластоцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну

Даніла Кірэевіч Сукачо́ў[4][5] (27 сакавіка 1901 — 15 мая 1973) — адзін з арганізатараў партызанскага руху і антыфашысцкага падполля на тэрыторыі Беластоцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.

Даніла Кірэевіч Сукачоў
Род дзейнасці ваенны дзеяч, дзяржаўны дзеяч
Дата нараджэння 27 сакавіка 1901(1901-03-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 мая 1973(1973-05-15)[1][2] (72 гады)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Семукачы (сучасны аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). З кастрычніка 1918 года[6] ў Чырвонай Арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны. З 1924 года на савецкай і гаспадарчай рабоце. Член УКП(б) з 1926 года. У 1935 годзе скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі імя У. І. Леніна ў Мінску. З лістапада 1939 года займаў пасаду старшыні Ядвабнаўскага раённага выканаўчага камітэта ў Беластоцкай вобласці[5]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны з верасня[5] 1941 года Д. К. Сукачоў у Чырвонай Арміі, з сакавіка[5] 1943 года — у тыле ворага. З 27 чэрвеня[5] 1943 года — член Беластоцкага падпольнага абласнога камітэта КП(б)Б, з 28[5] (27[7]) лістапада 1943 года па 25 студзеня[7] 1944 года — старшыня камітэта Беластоцкай абласной антыфашысцкай арганізацыі. Дэмабілізаваўся ў красавіку 1944 года[6].

З 1944 года Д. К. Сукачоў на савецкай рабоце. У 1947—1957 гадах — старшыня Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта.

Памёр Даніла Кірэевіч Сукачоў 15 мая 1973 года[4][5][7].

Узнагароды правіць

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць