Даніла Уладзіміравіч Жаркоўскі
Даніла Уладзіміравіч Жаркоўскі (2 студзеня 1904, вёска Ходараўка, Горацкі раён — 31 снежня 1987, Мінск) — беларускі хімік. Доктар хімічных навук (1966), прафесар (1967).
Даніла Уладзіміравіч Жаркоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 снежня 1987 (83 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | хімік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Альма-матар |
|
Біяграфія правіць
Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1931) і Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію (1935). У 1936—1941 і 1946—1952 гадах у Інстытуце хіміі АН БССР, у 1956—1966 у Беларускім інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, у 1968—1973 у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. Навуковыя працы па вывучэнні цэлюлозы і яе эфіраў, даследаваў працэсы мерсерызацыі.
Зноскі
Літаратура правіць
- Жаркоўскі Даніла Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).