Дарлінгтонія[3] (Darlingtonia) — род насякомаедных раслін сямейства сарацэніевыя. Адзіны прадстаўнік роду — дарлінгтонія каліфарнійская (Darlingtonia californica), сустракаемая на балотах на поўначы Каліфорніі і ў Арэгоне.

Дарлінгтонія

дарлінгтонія каліфарнійская (Darlingtonia californica)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Darlingtonia californica John Torrey, 1853


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22004
NCBI  4355
EOL  584644
IPNI  76771-2
TPL  kew-2757503

Арэал правіць

Рэдкая расліна сустракаецца на балотах Паўночнай Амерыкі.

Батанічным апісанне правіць

Сцябло доўгае. Лісцінкі-пасткі жоўтага ці чырвона-аранжавага колеру ў форме каптура кобры. На іх верхавіне — гарлачык светла-зялёнага колеру, які дасягае ў дыяметры 60 сантыметраў.

Пасткі-назапашвальнікі вылучаюць рэзкі пах, які прываблівае насякомых. Яны трапляюць ўнутр і больш не могуць выбрацца. Насякомыя пераварваюцца ў стрававальных соках расліны, якое такім чынам атрымлівае дадатковыя пажыўныя рэчывы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Дарлінгтонія ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.55