Даурскі хрыбет
Дау́рскі хрыбет (бур. Дагуур дабаан) — сістэма выцягнутых ў паўночна-ўсходнім напрамку горных масіваў у Цэнтральным Забайкаллі (Чыцінская вобласць, Расія).
Даурскі хрыбет | |
---|---|
бур. Дагуур дабаан | |
51°10′00″ пн. ш. 113°30′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Забайкальскі край |
Даўжыня хрыбта каля 300 км ад вярхоўяў ракі Джыла (прыток Інгады) да вытокаў ракі Ульдурга (басейн ракі Шылка). Вышыня да 1200—1300 м. Складзены гранітамі і крышталічнымі сланцамі. На схілах — хваёвы і лістоўнічныя лясы.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).