Дахрысціянскія альпійскія традыцыі

Дахрысція́нскія альпі́йскія трады́цыі з'яўляюцца даволі багатымі і разнастайнымі. Многія з іх дажылі да нашых дзён, прычым некаторыя ўпісаліся ў парахрысціянскія народныя традыцыі.

Цэнтральныя і Усходнія Альпы ў Еўропе маюць багатыя фальклорныя традыцыі паганскіх (дахрысціянскіх) часоў, прычым яны ўвабралі ў сябе элементы германскай, кельцкай (гала-рымскай), славянскай (карантанскай) і рэцкай культур.

Распаўсюджванне ў сучаснасці правіць

Старажытныя традыцыі захаваліся ў сельскай мясцовасці Аўстрыі, Швейцарыі, Баварыі, Славеніі, заходняй і паўночнай Харватыі і паўночна-ўсходняй Італіі ў форме танцаў, мастацтва, працэсій, рытуалаў і гульняў. Высокае адрозненне гэтых традыцый ад суседніх рэгіёнаў стала вынікам доўгачасовай ізаляцыі альпійскіх паселішчаў. Адносіны паміж Рымска-Каталіцкай Царквой і паганствам у Альпах заўжды былі вельмі амбівалентнымі: у той час, калі некаторыя традыцыі захаваліся толькі ў далёкіх далінах, куды не распаўсюджваўся царкоўны ўплыў, іншыя жа актыўна асіміляваліся на працягу стагоддзяў. З прычыны змяншэння колькасці сельскага насельніцтва ў Альпах многія звычаі страцілі сваё першапачатковае значэнне і сталі інтэрпрытавацца па-сучаснаму.