Дворнае (возера)
Дворнае — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дзісна, за 3,5 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Відзы, каля вёскі Відзы-Лаўчынскія.
Дворнае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,6 км |
Шырыня | 0,23 км |
Плошча | 0,09 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,4 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,09 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,23 км, даўжыня берагавой лініі 1,4 км.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—15 м. Берагавая лінія слабазвілістая. У заходняй частцы злучана ручаём з возерам без назвы.
Каля паўночнага берага возера знаходзіцца сядзібны парк (Відзалаўчынскі парк) Тамаша Ваўжэцкага[1].
Зноскі
- ↑ Древние крепости и города Беларуси (руск.)
Літаратура правіць
- Дворнае // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 169. — 522 с. — 10 000 экз.