Двухстворкавыя малюскі, пласціністашчэлепныя малюскі (Bivalvia, Lamellibranchia) — клас водных беспазваночных малюскаў.

Двухстворкавыя

Tridacna
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bivalvia Linnaeus, 1758

Сінонімы
Падкласы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  79118
NCBI  6544
EOL  2215
FW  16005

Апісанне правіць

Даўжыня ад 2-3 мм да 1,5 м, маса да 250 кг (трыдакна). Ракавіна з дзвюх створак (адсюль назва). Галаўны аддзел адсутнічае. На спінным боку створкі звязаны эластычнай перамычкай (лігаментам), унутры — 1-2 мышцамі-замыкальнікамі (адуктарамі). У большасці двухстворкавых малюскаў патоўшчаны спінны край створак мае выступы (зубы), сукупнасць якіх утварае т.зв. замос. Створкі ракавіны ўнутры высланы 2 скурнымі складкамі — «мантыяй», між імі і целам мантыйная поласць. У некаторых малюскаў (жамчужніцы, мідыі, бяззубкі) іншародныя часцінкі, што трапляюць у поласць, абвалакваюцца слаямі перламутру і пераўгвараюцца ў жэмчуг. На брушным боку цела ў большасці відаў ёсць мускулісты выраст — нага, у многіх з бісусавай залозай, якая выдзяляе трывалыя ніці (бісус), з іх дапамогай малюск лрымацоўваецца да субстрату.

Пашырэнне правіць

Падзяляюцца на 3 надатрады, 14 атрадаў, 130 сучасных сямействаў, каля 1 тыс. родаў, 20 тыс. відаў. Пашыраны ў прэсных вадаёмах, саленаватых азёрах, у акіянах і морах Еўразіі, Амерыкі, Афрыкі. Донныя маларухомыя жывёлы. На Беларусі найбольш вядомы прадстаўнікі з родаў гарошынкі і шароўкі (каля 30 відаў), бяззубкі і перлаўкі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Пераважна раздзельналолыя, апладненне вонкавае.

Біяфільтратары. Кормяцца планктонам або дэтрытам. Корм рыб і марскіх жывёл.

Промысел і выкарыстанне правіць

Аб’екты промыслу і аквакультуры.

Гл. таксама правіць