Джайнізм (санскр. जैन, jaina от санскр. जिन, jina, «пераможца») — старажытная дхармічная рэлігія, якая з’явілася ў Індыі прыкладна ў 6 стагоддзі да н.э. У адрозненне ад індуізму не з’яўляецца ведычнай рэлігіяй і ўяўляе сабой асобную (адну з двух асноўных) індыйскіх філасофска-рэлігійных плыняў.

Джайнізм
Сцяг[d]
Дата заснавання / стварэння V стагоддзе да н.э.[1]
Выява
Названа ад Arihant[d]
Заснавальнік Mahavira[d][1]
Папярэдні ў спісе індуізм і ведычная рэлігія
Быў натхнёны samana[d] і Brahmanism[d][1]
Выява пячаткі
Схематычная ілюстрацыя
Першая пісьмовая згадка III стагоддзе да н.э.[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснавальнікам вучэння лічыцца кшатрый Вардхамана. Джайнізм не прызнаваў аўтарытэт «Ведаў», дазволіў уступаць у свае абшчыны мужчынам і жанчынам усіх варнаў (кастаў). Джайнізм захаваў індуісцкае вучэнне аб перараджэнні душ і аддзяцы за ўчынкі. Мэтай джайнаў з’яўляецца вызваленне ад перараджэнняў (нірвана). Паводле вучэння джайнаў, нірваны можа дасягнуць толькі аскет, які прытрымліваецца строгіх правілаў (у тым ліку «ахімсы» — непрычыненне шкоды жывым істотам). Джайнізм прапаведуе ненанясенне шкоды ўсім жывым істотам на гэтым свеце. Філасофія і практыка джайнізму заснаваны на самаўдасканаленні душы для дасягнення ўсёведання.

У сучасным свеце джайнізм прадстаўлены невялікай, але ўплывовай рэлігійнай абшчынай (каля 12 млн чалавек, пераважна ў Індыі).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6