Джамбатыста Марына

Джамбаты́ста Мары́на (італ.: Giambattista Marino; 18 кастрычніка 1569 — 25 сакавіка 1625) — вядомы італьянскі паэт, адзін з найвыбітнейшых зачынальнікаў літаратуры барока ў Італіі.

Джамбатыста Марына
Giambattista Marino
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Giambattista Marino
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1569[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 сакавіка 1625(1625-03-25)[1][4][…] (55 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Італія
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Гады творчасці 17281754
Кірунак Маньерызм, барока
Жанр паэма, канцона, санет, мадрыгал
Дэбют 1602
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джамбатыста Марына нарадзіўся ў Неапалі, у сям'і юрыста. Зводмаладзь у яго выявілася схільнасць да паэзіі і літаратурных заняткаў, якія ён упадабаў запланаванай яго бацькам юрыдычнае кар'еры. Неўзабаве быў выгнаны бацькам з дому. Некалькі год правёў у Францыі пры двары Людовіка XIII. Памёр у Неапалі.

Літаратурная спадчына Марына вялікая і разнастайная. Яго пяру належаць лірычныя вершы, аб'яднаныя ў зборнік «Ліра» (16021614), празаічныя «Словы на святыя тэмы», «Лісты», зборнік «Галерэя», у якім змешчаныя вершаваныя каментары да твораў выяўленчага мастацтва, збор міфалагічных і пастаральных ідылій «Валынка», вялізарная эпічная паэма «Адоніс» (1623), якая атрымала супрацьлеглыя водгукі крытыкаў, паэма «Збіванне немаўлят». У лірычнай паэзіі Марына стаў заснавальнікам асаблівага напрамку барока, які атрымаў назву «марынізм».

Зноскі

  1. а б Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. Праверана 14 лютага 2015.
  2. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  3. Archivio Storico Ricordi — 1808.
  4. Giambattista Marino // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Colombo C. Cultura e tradizione nell’Adone di G.B.Marino. — Padova: 1967.
  • Lectura Marini. A cura di F. Guardiani. -Toronto: 1989.
  • Tristan M.-F. La scene de l’ecriture. Essai sur la poesie philosophique du cavalier Marin

Спасылкі правіць