Джаўхар(хіндзі: जौहर) — звычай масавага самазабойства жанчын (часам дзяцей і старых) сярод некаторых груп насельніцтва Паўднёвай Азіі.

Джаўхар у Ратхамборы, малюнак 1825 г.)

Джаўхар уяўляў сабою масавае самазабойства жанчын падчас вайны, калі войска праціўніка атрымоўвала перамогу або ў выніку вестак пра смерць мужа на полі боя. Адзін з першых вядомых выпадкаў адбыўся ў 1232 г. падчас аблогі мусульманамі раджпуцкай крэпасці Гваліёр. Некаторыя гісторыкі лічаць, што звесткі антычных аўтараў пра масавае самазабойства паўночнаіндыйскага народа агалосаў падчас паходу Аляксандра Македонскага таксама можна лічыць джаўхар. Найбольшы па маштабах выпадак адбыўся ў Джайсалмеры ў 1294 г., калі 24 тысячы жанчын скончылі жыццё самагубствам. Апошнія вядомыя джаўхар былі занатаваны падчас войн першай паловы XVIII ст.

Найчасцей гэты звычай практыкавалі раджпуты, хаця вядомы адзінкавыя выпадкі самазабойстваў сярод жанчын маголаў і прадстаўнікоў паўднёвых індыйскіх каст. Некаторыя даследчыкі лічаць джаўхар формай саці, але звычайна яго тлумачаць імкненнем жанчын захаваць сваю годнасць пасля паражэння і недатыкальнасць з боку ворагаў.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць