Джозеф Хотан Тэйлар
Джозеф Хотан Тэйлар малодшы (англ.: Joseph Hooton Taylor, Jr.; нар. 29 сакавіка 1941, Філадэльфія, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1993) года «за адкрыццё новага тыпу пульсараў, што дало новыя магчымасці ў вывучэнні гравітацыі», сумесна з Раселам Халсам.
Джозеф Хотан Тэйлар | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1941[1][2] (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, астрафізік, фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
стыпендыя Мак-Артура (1981) прэмія Томала[d] (1987) медаль Альберта Эйнштэйна[d] (1991) медаль Карла Шварцшыльда[d] (1997) медаль Стагоддзі Вышэйшай школы мастацтваў і навук Гарвардскага ўніверсітэта[d] медаль Генры Дрэйпера[d] (1985) прэмія Вольфа па фізіцы (1992) прэмія Джона Карты[d] (1991) Magellanic Premium[d] (1990) лекцыя Карла Янскага[d] (1989) прэмія памяці Рыхтмаера[d] (1995) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сваё адкрыццё Расел Халс і Джозеф Тэйлар зрабілі ў 1974 годзе, праводзячы назіранні на радыётэлескопе ў Арэсіба, упершыню выявілі двайны пульсар PSR B1913 +16.
У 1991 годзе вымярэнні скарачальнай арбіты гэтай пары зорак, якія ўтвараюць пульсар, далі пацверджанне агульнай тэорыі адноснасці, і магчымасць выпраменьвання гэтай сістэмай гравітацыйных хваль.
Радыёаматарская дзейнасць правіць
Таксама Джозеф Тэйлар вядомы ў радыёаматарскіх колах. Яго радыёаматарскі пазыўны: K1JT. Ён аўтар праграмы WSJT (Weak Signal communications by K1JT), прызначанай для павышэння верагоднасці ўстанаўлення далёкай радыёсувязі ва УКХ дыяпазоне, праз адлюстраванне ад іянізаваных слядоў метэорных патокаў (MS) або правядзенне радыёаматарскіх сувязяў з адлюстраваннем ад Месяца (EME).
Узнагароды правіць
- 1980 — Прэмія Дэні Хейнемана ў галіне астрафізікі
- 1985 — Медаль Генры Дрэпера
- 1991 — Медаль Альберта Эйнштэйна Эйнштэйнаўскага навуковага таварыства
- 1992 — Прэмія Вольфа па фізіцы
- 1993 — Нобелеўская прэмія па фізіцы
- 1997 — Медаль Карла Шварцшыльда Нямецкага астранамічнага таварыства (AG)
Зноскі
- ↑ Joseph Hooton Taylor // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Joseph H. Taylor jr. // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ https://phy.princeton.edu/people/joseph-taylor
- ↑ а б NNDB — 2002.