Джон Артур Джарвіс (англ.: John Arthur Jarvis; 24 лютага 1872, Лестэр — 9 мая 1933, Лондан) — брытанскі плывец, двухразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1900.

Алімпійскія ўзнагароды
Джон Джарвіс
Джон Джарвіс
Плаванне
Золата Парыж 1900 1000 метраў вольным стылем
Золата Парыж 1900 4000 метраў вольным стылем

На гульнях Джарвіс удзельнічаў у двух плавальных дысцыплінах — у плаванні на 1000 і 4000 м вольным стылем. У кожнай дысцыпліне ён выйграваў і паўфінал, і фінал, атрымаўшы ў выніку два залатыя медалі.

Праз шэсць гадоў Джарвіс удзельнічаў на неафіцыйных Алімпійскіх гульнях, атрымаў срэбны медаль у гонцы на адну мілю вольным стылем, бронзу за 400 м вольным стылем і за эстафету 4х250 вольным стылем. Аднак гэтыя тры медалі не прызнаюцца Міжнародным алімпійскім камітэтам.

Зноскі

Спасылкі правіць