Джон Кункел Смол (англ.: John Kunkel Small) (31 студзеня 1869, Харысбург, Пенсільванія — 20 студзеня 1938, Манхэтэн, ЗША) — батанік і таксонаміст з ЗША, які спецыялізаваўся на флоры сваёй краіны, асабліва Фларыды[1].

Джон Кункел Смол
англ.: John Kunkel Small
Дата нараджэння 31 студзеня 1869(1869-01-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 1938(1938-01-20) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці куратар, батанік, птэрыдолаг, брыёлаг
Навуковая сфера Батаніка
Месца працы
Вядомы як даследчык флоры ЗША
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
John Kunkel Small на Віківідах
Старонка на Віківідах

Смол з’яўляўся першым куратарам Музея Батанічнага саду Нью-Ёрка з 1898 па 1906 год, пасля чаго быў прызначаны дырэктарам, дзе працаваў да свайго сыходу на пенсію ў 1934 годзе. Смол быў піянерам у пытаннях аховы прыроды, доказам чаго была яго кніга From Eden to Sahara: Florida’s Tragedy, якая заахвоціла стварыць Нацыянальны парк Эверглейдс.

З 1927 па 1931 год ён працаваў з Томасам Эдысанам над вытворчасцю гумы з раслін, ажыццяўляючы палявую працу ў Фларыдзе, а скрыжоўванне ў лабараторыях Нью-Ёркскага батанічнага сада.

Зноскі