Джон Э́верэт Міле́ (таксама Міле́с[7]; англ.: John Everett Millais, 8 чэрвеня 1829 — 13 жніўня 1896) — англійскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў Брацтва прэрафаэлітаў.

Джон Эверэт Міле
англ.: John Everett Millais
Фатаграфія
аўтапартрэт
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1829(1829-06-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1896(1896-08-13) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька John William Millais[d][4]
Маці Mary Emily Evamy[d][4]
Жонка Effie Gray[d][5][6]
Дзеці John Guille Millais[d], Sir Everett Millais, 2nd Baronet[d], George Gray Millais[d], Effie Gray Millais[d], Mary Hunt Millais[d], Alice Sophia Caroline Millais[d], Sir Geoffrey William Millais, 4th Bt.[d] і Sophia Margaret Jameson Millais[d]
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, фатограф
Жанр жывапіс
Вучоба
Мастацкі кірунак прэрафаэлітызм
Заступнікі Джон Раскін
Уплыў Веласкес, Джон Макрайтэр  (руск.)
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Фотаздымак Міле, каля 1854 г.

Міле нарадзіўся ў Саўтгемптане і пачаў вучыцца маляванню з дзевяці гадоў[8]. У 1838 годзе, калі сталі відавочнымі яго здольнасці, сям’я перабралася ў Лондан[9]. Ва ўзросце 11 гадоў Міле паступіў у Каралеўскую акадэмію мастацтваў, стаўшы самым маладым студэнтам за ўсю гісторыю Акадэміі[9]. Да пятнаццаці гадоў ён ужо выдатна валодаў пэндзлем, у 1846 г. з’явіўся перад публікай з гістарычнай карцінай «Пісара бярэ ў палон перуанскіх інкаў», якую крытыка прызнала лепшай на ўсёй акадэмічнай выстаўцы таго года, а ў наступным годзе атрымаў залаты медаль за карціну «Нападзенне калена Веніямінава на дочак Сілаама»[8]. У 1848 годзе на адной з выставак Міле знаёміцца з Холманам Хантам і Дантэ Габрыэлем Расеці і разам з імі засноўвае Брацтва прэрафаэлітаў.

 
Помнік Д. Э. Міле ў Лондане

Яго раннія працы характарызуюцца значнай дэталізацыяй, у прыватнасці, карціна «Хрыстос у бацькоўскім доме  (руск.)», 1850, Лондан), якую палічылі залішне рэалістычнай і ў газеце «Таймс» ахарактарызавалі як «абуральную». Аднак Міле гэта не збянтэжыла, і ён працягваў сваю творчасць сярод прэрафаэлітаў. Насамрэч, тэхнічная дасканаласць карцін Міле адразу вылучыла яго сярод іншых жывапісцаў, таму працы Міле заўсёды прымалі на выстаўках Акадэміі, якімі радыкальнымі б яны ні былі[9]. Яго таксама падтрымаў крытык Джон Раскін, які адразу ўбачыў у Міле выбітны талент.

 
Хрыстос у бацькоўскім доме

Улетку 1853 Раскін і яго жонка Эфі  (руск.) запрасілі Міле адправіцца разам на лета ў Гленфінлас. Міле і Эфі пакахалі адзін аднаго і, пасля яе скандальнага разводу з Раскінам[10], пажаніліся. Жаніцьба змяніла Міле: для падтрымання сям’і ён павінен быў ствараць карціны хутчэй і ў большай колькасці, а таксама дорага прадаваць іх. Міле цалкам адрокся ад поглядаў і ідэй прэрафаэлітызму: у прыватнасці, карціну «Сэр Ізюмбрас  (руск.)» (1857), дзе мастак вельмі адышоў ад прэрафаэліцкай тэхнікі, Раскін назваў «нават не няўдачай, а катастрофай»[11]. Наўзамен Міле здабыў велізарную папулярнасць і шалёнае багацце, зарабляючы да 30 тысяч фунтаў у год[11]. Ён зрабіўся партрэтыстам, збольшага пейзажыстам[8] (прычым пейзажы Міле маляваў не на заказ, а як хобі — для сябе[12]) і стаў першым англійскім мастаком, які атрымаў тытул баранэта1885). У 1896 годзе ён быў выбраны прэзідэнтам Каралеўскай акадэміі. На партрэтах Міле адлюстроўвае, як правіла, людзей вядомых, якія займаюць высокія грамадскія пасты[11].

У наш час Міле адносіцца да ліку самых любімых англічанамі мастакоў сярэдзіны XIX стагоддзя[12].

Найбольш вядомая карціна — «Афелія» , 18511852), дзе намалявана каханая Расеці Элізабет Сідал  (руск.).

Карціны правіць

Зноскі

  1. а б Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  2. а б https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb122101159
  3. https://www.britannica.com/biography/Sir-John-Everett-Millais-1st-Baronet
  4. а б Lundy D. R. The Peerage
  5. Kindred Britain
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Прозвішча вымаўляецца на манер французскай мовы: Merriam-Webster OnLine. У рускіх крыніцах нярэдка сустракаецца «Мілес».
  8. а б в г Милле, Джон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  9. а б в Tate Britain| Past Exhibitions | Millais Архівавана 9 лістапада 2011.
  10. Путеводитель по искусству. Под ред. Яна Чилверса. — М.: ОАО Издательство «Радуга», 2002.
  11. а б в Шестаков В. П. Прерафаэлиты: мечты о красоте. — М.: Прогресс-Традиция, 2004. ISBN 5-89826-217-2.
  12. а б Екатерина Беляева. Плодовит по семейным обстоятельствам. Выставка Джона Миллеса открылась в Амстердаме. — Газета «Культура» № 9, 12 марта 2008 г., с. 15.

Спасылкі правіць