Джордж Со́ракалд (каля 1668 — каля 1738) — англійскі інжынер XVIII стагоддзя. Жыў і працаваў у Дэрбі.

Джордж Соракалд
Дата нараджэння 1668
Месца нараджэння
Дата смерці 1738
Грамадзянства Вялікабрытанія
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Дэрбі
Найважнейшыя пабудовы Фабрыка Ломбэ

Біяграфія правіць

Дж. Соракалд нарадзіўся ў Дэрбі прыкладна ў 1668. Бацька — Джэймс Соракалд пераехаў у Дэрбі з Ланкашыра.

7 снежня 1684 Джордж ажаніўся з Мэры. З ёй мелі 13 дзяцей, але выжылі толькі восем[1].

Прыкладна паміж 1685—1687 гадамі Соракалд працаваў у Маклсфілдзе на водазабеспячэнні. У 1687 займаўся перавешваннем званоў у Саборы Усіх Святых (цяпер Кафедральны сабор Дэрбі).

У 1692 ён сканструяваў першы ў Дэрбі водаправод, які выкарыстоўвала вадзяное кола для пампавання па зробленых са ствалоў вяза трубах працягласцю прыкладна чатыры мілі. Для іх ён распрацаваў свідравальны станок, які пазней запатэнтаваў. Гэты водаправод дзейнічаў прыкладна сто гадоў. Падобныя канструкцыі ён устанавіў таксама ў Брыджнорце, Брысталі, Дзіле, Кінгс Ліне, Лідсе, Ньюкасл-апан-Тайне, Норвічы, Портсмуце, Шэфілдзе і Грэйт-Ярмуце. У Лондане ён збудаваў Марчанцскую[няпэўнае слова] водаправодную станцыю, перабудаваў водаправодную станцыю Лонданскі мост і палепшыў канал Нью-Рывэр. Сярод ягоных новаўвядзенняў былі помпы з вадзянымі коламі, якія падымаліся і апускаліся ў залежнасці ад узроўню пара. Патэнт на гэта атрымаў яго калега Джон Хэдлі ў 1693 годзе.

У 1695 і 1699 Соракалд распрацаваў праект па паляпшэнню навігацыі ракі Дэрвент, але ён так і не быў рэалізаваны. Удзельнічаў таксама ў паляпшэннях на рэках Лі, Эйр і Кем.

Паводле апісання Томаса Котчэта, які меў вопыт работы па ткацтву шоўка ў Лондане, Джордж Соракалд пабудаваў у Дэрбі першую шаўковую фабрыку з механічным прывадам. Станкі ён стварыў па галандскаму ўзору. Або таму, што яны былі менш прадукцыйныя ў параўнанні з італьянскім, або з эканамічнай немэтазгоднасці, праект скончыўся беспаспяхова[2].

Аднак ідэя была падхоплена Джонам Ломбам, які разам з братам Томасам заахвоціў Соракалда пабудаваць новую, большую фабрыку па італьянскаму ўзору. Яна паўстала на месцы старой і была завершана ў 1722 годзе. Абсталяванне фабрыкі мела 10 000 верацёнаў, 25 000 катушак для намотвання, прыкладна 5000 махавікоў-зорачак, больш за 9000 катушак для скручвання і 46 000 згібальных катушак. Станкі прыводзіліся ў рух вадзяным колам. У будынку Ломбавай фабрыкі, значна перабудаванай пасля пажара 1910 года, цяпер размяшчаецца музей індустрыі Дэрбі.

Гэта фабрыка ледзь ня стала месцам смерці архітэктара. Аднойчы, суправаджаючы наведнікаў, Соракалд згубіў раўнавагу і зваліўся ў шлюз. Сіла вады выштурхнула яго ля вадзянога кола між двума лапасцямі. На шчасце, ён паспеў праскочыць праз іх, зваліўшыся ў памяшканне фабрыкі.

Таксама ён паляпшаў сістэмы водаадтока ў шахтах, будаваў кавальні і атмасферныя рухавікі.

Соракалд стаў вядомым па ўсёй краіне і першым цывільным, якога называлі «інжынерам».

Дата смерці дакладна невядома, але прынята пасля 1738.

Зноскі

  1. K. R. Fairclough. Sorocold, George (c. 1668–1738?) // Oxford Dictionary of National Biography. — Oxford University Press, 2004.
  2. Cooper, B. Transformation of a Valley: The Derbyshire Derwent. — Cromford: Scarthin Books, 1991.

Літаратура правіць

  • Ward, Robert. London’s New River. — London: Historical Publications, 2003. — ISBN 9780948667848.

Спасылкі правіць