Джузэпэ Джаакіна Бэлі

Джузэпэ Джаакіна Бэлі (7 верасня 1791, Рым — 21 снежня 1863, Рым) — італьянскі паэт, вядомы сваімі санетамі, напісанымі на народнай рымскай гаворцы.

Джузэпэ Джаакіна Бэлі
італ.: Giuseppe Gioachino Belli
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні італ.: Giuseppe Francesco Antonio Maria Gioachino Raimondo Belli
Дата нараджэння 7 верасня 1791(1791-09-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1863(1863-12-21)[3][4] (72 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Мова твораў Romanesco[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
I sonetti romaneschi, 1889

Паходзіў з небагатых рымскіх гараджанаў. Пісаць пачаў на італьянскай, аднак пазней, на ўзор міланца Карла Порта, перайшоў на родны дыялект. Многія санеты Бэлі — гумарыстычныя замалёўкі мясцовага побыту, а таксама кпіны з духавенства, ад простых ксяндзоў і манахаў да рымскіх папаў. Нягледзячы на з'едлівыя вершы, Бэлі трымаўся надзвычай кансерватыўных палітычных поглядаў і ў час нядоўгага існавання Рымскай Рэспублікі (1849) заставаўся прыхільнікам папскай улады. У сталым веку некаторы час працаваў на папскі ўрад цэнзарам і ў прыватнасці забараніў да распаўсюджання працы Шэкспіра, Вердзі і Расіні.

Пры жыцці паэта яго санеты заставаліся вядомыя толькі яго прыяцелям (у прыватнасці Мікалаю Гогалю, які шмат часу правёў у Італіі). Пасля сваёй смерці Бэлі запаведаў сябру, біскупу Вінчэнца Тыцані, спаліць рукапісы. Той, аднак, не пажадаў знішчыць вершы і перадаў іх сыну паэта, Чыра Бэлі, які і падрыхтаваў праз некалькі гадоў першае выданне выбраных санетаў.

Зноскі

Спасылкі правіць