Джыгмэ Кхесар Намг’ял Вангчук

Джыгмэ Кхесар Намг’ял Вангчук (нар. 21 лютага 1980 г.) — пяты кароль Бутана. Уступіў на трон у 2006 пасля адрачэння яго бацькі, чацвёртага караля Джыгмэ Сінг’е Вангчук на яго карысць.

Джыгмэ Кхесар Намг’ял Вангчук
тыб.: འཇིགས་མེད་གེ་སར་རྣམ་རྒྱལ་དབང་ཕྱུག་
кароль Бутана[d]
з 14 снежня 2006
Папярэднік Джыгме Сінг'е Вангчук
Нараджэнне 21 лютага 1980(1980-02-21)[1][2][…] (44 гады)
Род Дынастыя Вангчук[d]
Імя пры нараджэнні англ.: Jigme Khesar Namgyel Wangchuck
Бацька Джыгме Сінг'е Вангчук
Маці Цэрынг Янгдон Вангчук[d]
Жонка Джэцун Пема
Дзеці Джыгме Намг'ел Вангчук[d], Джыгме Уг'ен Вангчук[d] і Sonam Yangden Wangchuck[d]
Веравызнанне будызм і Ваджраяна
Адукацыя
Дзейнасць манарх
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне правіць

Намг’ял — старэйшы сын караля Джыгмэ Сінг'е Вангчука, яго маці з’яўляецца трэцяй жонкай караля — Ашы Цэрынг Янгдон. У яго ёсць малодшы брат, малодшая сястра, чатыры зводных сястры і зводных брата ад іншых жонак караля. Сам Намг’ял не жанаты. Хаця яго бацька абвясціў, што збіраецца перадаць яму трон у 2008 годзе, але 14 снежня 2006 г. ён адрокся ад трона датэрмінова.

Адукацыя правіць

Скончыўшы асноўнае навучанне ў Бутане, Намг’ял прайшоў навучанне ў некалькіх каледжах ЗША і Вялікабрытаніі і абараніў дысертацыю па паліталогіі ў Оксфардзе.

Шматкроць выступаў як прадстаўнік Бутана на міжнародных мерапрыемствах.

Асабістае жыццё правіць

13 кастрычніка 2011 года 31-гадовы кароль ажаніўся з 21-гадовай Джэцун Пема. Каралеўскае вяселле прайшло ў адпаведнасці са складаным будыйскім цырыманіялам[5]. 5 лютага 2016 года ў пары нарадзіўся сын.

Зноскі