Джыла Пантэкорва

Джыльберта Пантэкорва (італ.: Gilberto Pontecorvo, больш вядомы як Джыла Пантэкорва, італ.: Gillo Pontecorvo; 19 лістапада 1919 — 12 кастрычніка 2006) — італьянскі кінарэжысёр, сцэнарыст і грамадскі дзеяч-камуніст.

Джыла Пантэкорва
італ.: Gillo Pontecorvo
Дата нараджэння 19 лістапада 1919(1919-11-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 2006(2006-10-12)[4][1][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Марка Пантэкорва[d]
Прафесія кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, кампазітар, рэжысёр, кінапрадзюсар
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
IMDb ID 0690597
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэжысёр палітычных фільмаў «Капо» (антыфашысцкі, пра канцлагер), «Бітва за Алжыр» (антыкаланіяльны, пра барацьбы Фронту нацыянальнага вызвалення), «Кеймада» (пра паўстанне чорных рабоў на карыбскім востраве), «Аперацыя „Пачвара“» (пра барацьбу ЭТА з франкісцкім рэжымам). Уладальнік многіх нацыянальных і міжнародных прэмій, у тым ліку «Залатога льва», двойчы быў намінаваны на «Оскар».

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Пізе ў багатай яўрэйскай сям’і. Яго бацькі — Масіма і Марыя Пантэкорва — былі аднымі з самых заможных членаў яўрэйскай абшчыны горада (Масіма Пантэкорва разам з братамі кіраваў заснаванай іх бацькам Пелегрына Пантэкорва сеткай тэкстыльных фабрык). Брат фізіка Бруна Пантэкорва і генетыка Гвіда Пантэкорва.

У 1941—1956 гадах быў членам Італьянскай кампартыі, якую пакінуў пасля прыгнечання венгерскага паўстання, застаўшыся марксістам.

Сын Марка Пантэкорва — аператар, рэжысёр, сцэнарыст.

Зноскі

  1. а б Gillo Pontecorvo // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gillo Pontecorvo // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. http://news.bbc.co.uk/1/hi/entertainment/6046602.stm
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. https://www.findagrave.com/memorial/16158778