Джэбель-Муса (араб. جبل موسى‎‎, Jabal Mūsā; амазігх: Adrar Musa) — гара ў Марока, на афрыканскім беразе Гібралтарскага праліва. Размяшчаецца ў некалькіх кіламетрах на захад ад іспанскага эксклава Сеўта. Вышыня 851 м.

Джэбель-Муса
Від на Джэбель-Муса з Гібралтара
Від на Джэбель-Муса з Гібралтара
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня851 м
Размяшчэнне
35°53′56″ пн. ш. 5°24′47″ з. д.HGЯO
Краіна
Джэбель-Муса (Марока)
Джэбель-Муса
Джэбель-Муса
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пад гэтай назвай таксама вядомая гара Сінай на Сінайскім паўвостраве

Муса па-арабску азначае Майсей, хоць па легендзе гара была названа ў гонар Мусы ібн Нусайра — генерала, які камандаваў мусульманскім уварваннем на Пірэнейскі паўвостраў у 711 годзе.

Джэбель-Муса і Гібралтарская скала, размешчаная на іншым беразе праліва, вядомыя як Геркулесавы слупы, хоць некаторыя паўднёвым слупом завуць гару Ача ў Сеўце.

Спасылкі правіць