Джэймс Гарынгтан

Джэймс Гарынгтан (англ.: James Harrington; 3 студзеня 1614 (іншыя крыніцы даюць 7 студзеня), Алтан — 11 верасня 1677, Лондан) — англійскі філосаф.

Джэймс Гарынгтан
англ.: James Harrington
Нараджэнне 3 студзеня 1611(1611-01-03)[1][2][…]
Смерць 11 верасня 1677(1677-09-11)[2][3] (66 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Sir Sapcote Harington[d][4][5]
Маці Jane Samwell[d][4][5]
Жонка Dayrell[d][5]
Адукацыя
Дзейнасць палітычны тэарэтык, сацыёлаг, пісьменнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Трыніці-каледжы, Оксфард, на працягу двух гадоў, пасля чаго пакінуў яго, не атрымаўшы ступені. Вядомы сваім сачыненнем «Oceana» (1656), прысвечаным Кромвелю. У ім Гарынгтан малюе ідэальную дзяржаву накшталт «Утопіі» Томаса Мора, знаходзячы ключ да ўсеагульнага дабрабыту ў справядлівым размеркаванні нерухомых маёмасцяў. У іншых сваіх працах («Перавагі народнага праўлення», 1657: «Мастацтва заканадаўства», 1659 г.) выказваўся катэгарычна супраць магчымасці аднаўлення ў Англіі феадальнага ладу і манархіі. Прапанаваў уласны праект англійскай канстытуцыі, у якой Англія паўставала буржуазна-шляхецкай рэспублікай. У сваіх працах пры дапамозе індуктыўнага метаду Фрэнсіса Бэкана сцвярджаў аб залежнасці размеркавання ў грамадстве уласнасці ад формы ўладкавання дзяржавы і яе устаноў.

Зноскі

  1. James Harrington // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б James Harrington // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. James Harington // The Peerage
  4. а б Lundy D. R. The Peerage
  5. а б в Kindred Britain

Літаратура правіць

  • The political works of James Harrington, edited with an introduction by J. G. A. Pocock, Cambridge [u. a.] 1977, ISBN 0-521-21161-1