Джэймс Марапэ (англ.: James Marape; нар. 24 красавіка 1971, Тары) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Папуа — Новай Гвінеі. У ліпені 2007 года стаў членам Нацыянальнага парламента Папуа-Новай Гвінеі, прадстаўляючы акругу Тары-Поры правінцыі Хела. 30 мая 2019 года стаў восьмым прэм’ер-міністрам Папуа-Новай Гвінеі.

Джэймс Марапэ
англ.: James Marape
прэм’ер-міністр Папуа — Новай Гвінеі[d]
з 30 мая 2019
Папярэднік Пітэр О’Ніл[d]
член 10-га Нацыянальнага парламента Папуа — Новай Гвінеі[d]
з 8 ліпеня 2017
міністр фінансаў Папуа — Новай Гвінеі[d]
жнівень 2012 — 11 красавіка 2019
Папярэднік Пітэр О’Ніл[d]
Пераемнік Сэмюэл Бэсіл[d]
міністр адукацыі Папуа — Новай Гвінеі[d]
16 снежня 2008 — 2 жніўня 2011
Minister for Bougainville Affairs[d]
20 снежня 2020 — жнівень 2022
Minister of National Planning[d]
з 11 жніўня 2022
Нараджэнне 24 красавіка 1971(1971-04-24) (53 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Джэймс Марапэ — прадстаўнік народа хулі, аднаго з найбуйнейшых плямёнаў і этнічных груп краіны. Бацька Марапэ быў пастарам Царквы адвентыстаў сёмага дня, і Джэймс Марапэ таксама падзяляе гэтую веру. Джэймс Марапэ наведваў пачатковую школу Міндж і сярэднюю школу адвентыстаў Кабюфы ў высакагор’і Папуа — Новай Гвінеі. У 1993 годзе атрымаў ступень бакалаўра гуманітарных навук ва Універсітэце Папуа — Новай Гвінеі, а ў 2000 годзе атрымаў ступень магістра навук у абароне навакольнага асяроддзя. З 2001 па 2006 гады выконваў абавязкі памочніка міністра палітыкі ў Дэпартаменце кіравання персаналам. Марапэ жанаты з Рэйчэл Марапэ, якая родам з правінцыі Іст-Сепік. У пары шасцёра дзяцей.

У 2002 годзе Джэймс Марапэ ўпершыню паспрабаваў абрацца ў Нацыянальны парламент у акрузе Тары-Поры ад Партыі народнага прагрэсу, але галасаванне ў правінцыі Саўтэрн-Хайлендс было адменена з-за шырока распаўсюджаных выпадкаў гвалту. У 2003 годзе зноў удзельнічаў у выбарах, але прайграў дзейнаму дэпутату Тому Таміяпэ. Джэймс Марапэ не пагадзіўся з пройгрышам і аспрэчыў вынікі выбараў у судовым парадку, але прайграў справу, а наступная апеляцыя была адхілена.

У 2007 годзе зноў прыняў удзел у выбарах у якасці кандыдата ад партыі Нацыянальны альянс і атрымаў перамогу над Томам Таміяпэ. Пасля стаў парламенцкім сакратаром па працоўных справах, транспарце і грамадзянскай авіяцыі пры прэм’ер-міністру Майкле Самарэ. Таксама працаваў намеснікам старшыні камітэта па прывілегіях і членам парламенцкага Рэферальнага камітэта па міжурадавых адносінах. З 16 снежня 2008 года да 2 жніўня 2011 года быў міністрам адукацыі. У лютым 2012 года пакінуў Партыю нацыянальнага альянсу і далучыўся да Народнага нацыянальнага кангрэсу.

Ён быў пераабраны на выбарах 2012 года ў акрузе Тары-Поры. Затым быў прызначаны міністрам фінансаў ва ўрадзе Пітэра О’Ніла. У 2017 годзе зноў быў пераабраны на выбарах, прадстаўляючы Народны нацыянальны кангрэс. 11 красавіка 2019 года падаў у адстаўку з пасады міністра фінансаў, але застаўся сябрам Народнага нацыянальнага кангрэса і ўрада. Аднак, 9 красавіка 2019 года Джэймс Марапэ выйшаў з партыі, а Сэм Бэсіл быў прызначаны міністрам фінансаў 18 красавіка 2019 года. У маі 2019 года быў названы ў якасці патэнцыйнага кандыдата для замены Пітэра О’Ніла ў якасці прэм’ер-міністра. Пітэр О’Ніл падаў у адстаўку 29 мая 2019 года, а Джэймс Марапэ быў абраны прэм’ер-міністрам 30 мая 2019 года і быў прыведзены да прысягі пазней у той жа дзень.