Джэймс Уайт Блэк (англ.: James Whyte Black, 14 чэрвеня 1924 года, Адынгстан, Шатландыя — 22 сакавіка 2010, Лондан) — шатландскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1988 годзе разам з Дж. Х.Хітчынгсам і Г. Б. Элаян.

Джэймс Уайт Блэк
англ.: James Whyte Black
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1924(1924-06-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 2010(2010-03-21)[3] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, фармаколаг, фармацэўт, вынаходнік, кардыёлаг, выкладчык універсітэта, хімік
Навуковая сфера фармакалогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
рыцар-бакалаўр

InBev-Baillet Latour Health Prize[d] (1979)

прэмія Ласкера — Дэбейкі за клінічныя медыцынскія даследаванні[d] (1976)

міжнародная прэмія Фонда Гайрднера (1979)

прэмія Вольфа па медыцыне (1982)

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне

Каралеўскі медаль[d] (2004)

прэмія Шэеле[d] (1983)

ордэн Заслуг

Cameron Prize of the University of Edinburgh[d] (1980)

ганаровы доктар Саламанкскага ўніверсітэта[d] (1996)

член Каралеўскага таварыства Эдынбурга[d]

FRCP[d]

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Ellison–Cliffe Lecture[d] (1994)

ганаровы член Каралеўскай калегіі хірургаў Англіі[d] (1993)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Джэймс Уайт Блэк нарадзіўся 14 чэрвеня 1924 года ў Адынгстане (Ланакшыр). Ён быў чацвёртым з пяці сыноў баптысцкай сям’і, вытокі якой прасочваюцца да Balquhidder у Пертшыры.[6] Яго бацька быў горным інжынерам.[6] Ён вырас у Файф, адукацыю атрымаў у сярэдняй школе Beath у Каўдэнбіце (англ.: Cowdenbeath) і ва ўзросце 15 гадоў выйграў стыпендыю для навучання ва ўніверсітэце Сент-Эндруса, дзе вывучаў медыцыну.[6] Яго сям’я была занадта бедная, каб адправіць яго ва ўніверсітэт. Яго настаўнік па матэматыцы пераканаў Блэка, каб ён здаў уступныя экзамены ва ўніверсітэт.[7].

Да 1967 года ўніверсітэцкі каледж Данды быў месцам для ўсёй клінічнай медыцынскай дзейнасці ва ўніверсітэце Сент-Эндруса. Ён паступіў ва ўніверсітэцкі каледж (які ў выніку стаў універсітэтам Данды) у 1943 годзе і скончыў яго ў 1946 годзе.[8]

Пасля заканчэння ён застаўся ва ўніверсітэцкім каледжы, каб далучыцца да аддзела фізіялогіі ў якасці асістэнта, а пасля заняць пост выкладчыка ва ўніверсітэце Малая.[8][9] Але ён вырашыў не займацца кар’ерай практыкуючага ўрача[9].

Блэк зрабіў значны ўнёсак у фундаментальныя навуковыя і клінічныя веды ў галіне кардыялогіі як урач і як вучоны. Яго вынаходства прапраналола, бэта-адрэнаблакатара, які зрабіў рэвалюцыю ў медыцынскім упраўленні стэнакардыяй, лічыцца адным з самых важных укладаў у клінічнай медыцыне і фармакалогіі 20-га стагоддзя.[10][11] Прапраналол быў апісаны як найбольшы прарыў у лячэнні хвароб сэрца з моманта адкрыцця наперстаўкі ў 18 стагоддзі і прынёсшы карысць мільёнам людзей.[9] Метад даследавання Блэка, яго адкрыцці ў галіне адрэнергічнай фармакалогіі і яго ўдакладненне механізмаў сардэчнай дзейнасці з’яўляюцца моцнымі бакамі яго працы[12].

Аўтар навуковых прац па стварэнні і выкарыстанні новых проціпухлінных і процівірусных прэпаратаў для лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб і язвавай хваробы страўніка.

Прафесар Лонданскага ўніверсітэта (1973).

Член Лонданскага Каралеўскага таварыства (1976).

Асабістае жыццё правіць

Блэк сустрэў Хілары Джоан Воан (1924—1986) на балі ва ўніверсітэце ў 1944 годзе. Яны пабраліся шлюбам у 1946 годзе пасля заканчэння ўніверсітэта. Ён апісаў яе як «рухаючую сілу» свайго жыцця, пакуль яна не памерла ва ўзросце 61 гадоў у графстве Сурэй.[6][13] У 1951 годзе ў ніх нарадзілася дачка Стэфані.[6] Блэк зноў ажаніўся ў 1994 годзе з прафесарам Ронай Мак-Кі.[9] Блэк не быў публічным чалавекам, таму ён са здзіўленнем успрыняў навіну, што ён атрымаў Нобелеўскую прэмію.[9]

Блэк памёр раніцай 22 сакавіка 2010 года ва ўзросце 85 гадоў пасля працяглай хваробы. Яго смерць была абвешчана ўніверсітэтам Данды, дзе ён быў канцлерам з 1992 па 2006 год.[14] Яго пахаванне адбылося 29 сакавіка ў царкве Св. Калумба ў Лондане.[15] Ён пахаваны на могілках Ardclach прыхода, створанага ў 1655 годзе, побач з Нэрнам, Шатландыя.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Sir James Black // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sir James Black // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Sir James Black SCOTTISH PHARMACOLOGIST // (unspecified title) Праверана 13 кастрычніка 2018.
  4. NNDB — 2002.
  5. www.ae-info.org
  6. а б в г д Black, Sir James W. Autobiography. The Nobel Foundation. Праверана 23 March 2010.
  7. "Scottish Nobel prize winner Sir James Black dies at age 85". The Daily Record. 23 March 2010. Праверана 25 March 2010.
  8. а б Death of Sir James Black(недаступная спасылка). Archives, Records and Artefacts at the University of Dundee. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2011. Праверана 13 June 2011.
  9. а б в г д "Sir James Black, OM". The Telegraph. 23 March 2010. Праверана 25 March 2010.
  10. Stapleton, Melanie P. (1997). "Sir James Black and Propranolol". Texas Heart Institute Journal. 24 (4): 336–342. PMC 325477. PMID 9456487.
  11. "anTAGonist" and "ciMETidine". American Chemical Society (2005). Праверана December 25, 2005.
  12. Alan Taylor (25 January 2004). "Or is this our national hero?". Sunday Herald. Праверана January 25, 2004.
  13. Deaths England and Wales 1984—2006 Архівавана 4 лістапада 2015.
  14. "Nobel Prize-winning scientist Sir James Black dies". BBC News. BBC. 22 March 2010. Праверана 25 March 2010.
  15. "Heart disease treatment pioneer James Black dies". Associated Press. 22 March 2010. Праверана 25 March 2010.(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл.