Джэк Шостак (анг. Jack Szostak, нар. 9 лістапада 1952, Лондан) — амерыканскі вучоны-цытагенетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2009) сумесна з Кэрал Грэйдэр і Элізабет Блэкбёрн з фармулёўкай «за адкрыццё механізмаў абароны храмасом целамерамі і фермента целамеразы» у адпаведнасці з тэорыяй, прапанаванай Аляксеем Алоўнікавым ў 1971 годзе.

Джэк Шостак
англ.: Jack William Szostak
Дата нараджэння 9 лістапада 1952(1952-11-09)[1][2][…] (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, малекулярны біёлаг, генетык, прафесар, біяхімік
Навуковая сфера цытагенетыка, біялогія[8] і генетыка[8]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ray Wu[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Джэк Шостак вырас у Канадзе, скончыў Універсітэт МакГіл, дзе атрымаў ступень бакалаўра ў галіне клетачнай біялогіі. Абараніў дысертацыю ў Карнельскім універсітэце, пасля чаго заснаваў уласную лабараторыю ў медыцынскай школе Гарвардскага ўніверсітэта.

Навуковая праца правіць

Шостак ў асноўным працуе ў галіне генетыкі. Яму першаму ў свеце ўдалося сканструяваць штучную дражджавую храмасому. Ён актыўна ўдзельнічаў у праекце «Геном чалавека». Акрамя гэтага, працы Шостака дапамаглі зразумець механізм рэкамбінацыі храмасом.

Бібліяграфія правіць

  • Hanczyc MM, Fujikawa SM, Szostak JW. Experimental Models of Primitive Cellular Compartments: Encapsulation, Growth and Division. Science, 2003; 302:618-622.
  • Chen IA, Roberts RW and Szostak JW. The Emergence of Competition Between Model Protocells. Science, 2004; 305:1474-1476.
  • Mansy SS, Schrum JP, Krishnamurthy M, Tobé S, Treco D, and Szostak JW. Template-directed Synthesis of a Genetic Polymer in a Model Protocell. Nature, 2008; 454:122-5.
  • Zhu TF and Szostak JW. A robust pathway for protocell growth and division under plausible prebiotic conditions. J. Am. Chem. Soc., 2009, 131: 5705-5713.

Зноскі

Спасылкі правіць