Дзень Калумба — гадавіна прыбыцця Калумба ў Амерыку, якое адбылося 12 кастрычніка 1492 г. па юліянскім календары (21 кастрычніка 1492 г. па грыгарыянскім календары).

Дзень Калумба
Дзень Калумба
Прыбыццё Калумба ў Амерыку.
Тып гістарычнае
Афіцыйна Columbus Day
Значэнне Святкаванне прыбыцця Калумба ў Амерыку ў 1492 годзе.
Адзначаецца у краінах Амерыкі, у Іспаніі
Дата 12 кастрычніка (традыцыйна)
другі панядзелак кастрычніка (у ЗША)

12 кастрычніка 1492 года Хрыстафор Калумб высадзіўся ў Новым свеце — у гэты дзень экспедыцыя Хрыстафора Калумба дасягнула вострава Сан-Сальвадор у Багамскім архіпелагу, пазней гэты дзень быў прыняты за афіцыйную дату адкрыцця Амерыкі.

Хоць у большасці іншых амерыканскіх краін Дзень Калумба адзначаецца 12 кастрычніка, у Злучаных Штатах ён адзначаецца ў другі панядзелак кастрычніка.

У гэты дзень насельніцтва ЗША святкуе гадавіну адкрыцця сваёй краіны, наведваючы святочныя царкоўныя службы і іншыя мерапрыемствы. У некаторых гарадах праходзяць адмысловыя службы, парады і вялікія ўрачыстыя цырымоніі.

Дзень Калумба з'яўляецца агульным выходным у многіх частках ЗША, але ў некаторых штатах, напрыклад, у Каліфорніі, Невадзе, Гаваі, дзень не адзначаецца. Дзяржаўныя ўстановы і школы, як правіла, зачыненыя, але камерцыйныя арганізацыі могуць працаваць. Над урадавымі будынкамі паднімаюць дзяржаўны сцяг ЗША.

Спасылкі правіць