Дзень танкіста (фестываль)

«Дзень танкіста» — штогадовы фестываль, першапачаткова задуманы як свята для прыхільнікаў ваенна-гістарычнай камп’ютарнай гульні World of Tanks. Праводзіцца з 2011 года. Пачынаючы з 2017 года стаў афіцыйным гарадскім святам у Мінску і збірае больш за 250 000 удзельнікаў, пазіцыянуецца як вялікае сямейнае мерапрыемства для мінчан і гасцей горада.

З 2011 па 2016 год фестываль праходзіў на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна». З 2017 года «Дзень танкіста» змянiў лакацыю і стаў праходзіць у мінскім парку Перамогі пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. У 2018 годзе свята таксама састаялася ў мінскім парку Перамогі 9 верасня.

Традыцыйна на фестывалі госці могуць патрапіць у зону асабовага заліку гульні World of Tanks, непасрэдна паразмаўляць з распрацоўшчыкамі, пачуць анонсы новаўвядзенняў у гульнях кампаніі, а таксама узяць удзел у актыўнасцях і конкурсах.

У розныя гады хэдлайнерамі фестывалю выступалі такія артысты, як «The Offspring», «Звери», Воплі Відоплясова, J:Морс, «Хамиль и Змей», Trubetskoy, «Без Билета», «Ундервуд», Найк Борзов, 5’Nizza і інш.

У 2019 годзе «Дзень танкіста» быў аб’яднаны з WG Fest, фестывалем прыхільнікаў гульняў кампаніі Wargaming. Свята прайшло пад назвай «WG Fest 2019: Дзень танкіста», сабраўшы 250 000 чалавек з 28 краін і больш 2,6 мільёна гледачоў анлайн.

Дзень танкіста — 2015 правіць

Фестываль прайшоў на тэрыторыі ГКК «Лінія Сталіна» і адзначаўся цягам двух дзён — 12 і 13 верасня. Свята было прыўрочана да 5-годдзя з даты выхаду гульні World of Tanks.

Самыя значныя падзеі:

  • падчас свята госці змаглі ўбачыць рэканструкцыі бітвы Вялікай Айчыннай вайны з удзелам тэхнікі БТ-7, Т-34, Т-44, СУ-100, Т-34-85, Pz.Kpfw. III, StuG III і бою Афганскай вайны з удзелам танкаў Т-72, Т-55, БМП, БМД, ПТ-76, БТР, БТРД.World of Tanks«Дзень танкіста»
    • хэдлайнеры фестывалю: J:Морс і «Без Билета»[1].

Дзень танкіста — 2016 правіць

Фестываль праходзіў 10-11 верасня на «Лініі Сталіна». У 2016-м «Дзень танкіста» быў прыўрочаны да 70-годдзя прафесійнага свята танкавых войск і 100-годдзя танкабудаўніцтва.

Самыя значныя падзеі[2]:

  • на свяце была ўпершыню прадстаўлена легендарная савецкая машына КВ-1, узноўленая групай рэстаўратараў «Лініі Сталіна» пры інфармацыйнай падтрымцы кампаніі Wargaming да 75-годдзя подзвігу Зіновія Калабанава;World of Tanks«Дзень танкіста»
  • на тэрыторыі фестывалю была размешчана зона асабовага заліку гульні World of Tanks, якая складалася з 60 камп’ютараў;
  • хэдлайнерамі фестывалю сталі: «Хамиль и Змей», Trubetskoy, Easy Dizzy.

Дзень танкіста — 2017 правіць

Фестываль прайшоў 10 верасня ў Мінску, у парку Перамогі. Самыя значныя падзеі:

  • на фестывалі адбыўся фінал турніру Рэспублікі Беларусь «Час танкаў. Бітва ўзводаў», у адборачных анлайн-гульнях якога ўзялі ўдзел 310 каманд;
  • тэматычныя пляцоўкі на фестывалі размясціліся на тэрыторыі ў 200 гектараў;
  • свята сабрала больш за 100 000 чалавек, такім чынам пераўзышоўшы па колькасці наведвальнікаў фестываль BlizzCon;«Дзень танкіста»«Дзень танкіста»
  • зона асабовага заліку была павялічана да 120 камп’ютараў;
  • хэдлайнеры фестывалю: «Без Билета», «Ундервуд», Найк Борзов і 5’Nizza[3].

Дзень танкіста — 2018 правіць

Фестываль прайшоў у мінскім парку Перамогі 9 верасня.[4]

Арганізатары прадставілі:

  • гульнявую зону на 200 камп’бтараў;
  • хэдлайнераў фестывалю: «Бумбокс», IOWA, «Танцы минус»;
  • зону павышанага камфорту «Прэміум-ангар»;World of Tanks«Дзень танкіста»
  • зону фуд-кортаў;
  • забаўляльныя пляцоўкі з конкурсамі і прызамі.

WG Fest: Дзень танкіста — 2019 правіць

У 2019 годзе «Дзень танкіста» быў аб’яднаны з WG Fest, фестывалем прыхільнікаў гульняў кампаніі Wargaming. Свята прайшло пад назвай «WG Fest 2019: Дзень танкіста». Мерапрыемства адбылося 15 верасня ў парку Перамогі ў Мінску. На тэрыторыі 100 гектараў размясцілася гульнявая зона World of Tanks на 200 камп’ютараў, пляцоўка World of Tanks Blitz, дэманстрацыйная зона гульні пра спецназ Калібр, больш за 30 фотазон і 130 кропак хуткага харчавання. Наведвальнікамі фестывалю сталі 250 000 чалавек з 28 краін і яшчэ больш за 2,6 мільёна людзей сачылі за святам у рэжыме анлайн. Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і стала найбуйнейшым фестывалем інтэрактыўных забаў у Еўропе[5].

Мерапрыемства заняло 1-е месца ў намінацыі «Лепшы фестываль» у рамках прэміі Best Experience Marketing Awards 2020.

Хэдлайнерамі «WG Fest 2019: Дзень танкіста» сталі Воплі Відоплясова, Звери, Крамбабуля і The Offspring. Акрамя таго, з 18 верасня і па 7 кастрычніка гульцы World of Tanks маглі ўбачыць выступленне гурта The Offspring на віртуальнай сцэне ў ангары гульні.

Самыя значныя падзеі[6]:

  • Кланавы суперкубак па World of Tanks у фармаце «15 на 15», у якім каманда [MERCY] МОНИК з рэгіёна СНД перамагла каманду [DE-VI] Delicious Vicious з еўрапейскага рэгіёна, заваяваўшы 25 000 $ + 500 000 адзінак унутрыгульнявой валюты;
  • фінал міжнароднага спаборніцтва «Стальны паляўнічы: турнір блогераў» па спецыяльным battle-royale-рэжыме World of Tanks, у якім атрымаў перамогу LeBwa, атрымаўшы прыз у 500 000 расійскіх рублёў;
  • анонс (на перыяд з 18 верасня па 7 кастрычніка) віртуальнага канцэрта галоўнага хэдлайнера фестывалю, The Offspring, унутры кліента гульні World of Tanks;
  • шэраг анонсаў для World of Tanks, уключаючы тэхналогію Ray Traced Shadows (ценяў з трасіроўкай промняў), танкі са спаранай гарматай, пашыраную сесійную статыстыку, а таксама новы PvE-рэжым для ўнутрыгульнявой падзеі на Хэлоўін, распрацаваны з удзелам арт-дырэктара першых трох гульняў з серыі Silent Hill Масахіра Іта.

Дзень танкіста — 2020 правіць

У сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай фестываль «Дзень танкіста» прайшоў 13 верасня ў анлайн-фармаце.

Падчас фестывалю адбылася трансляцыя, якая аб’яднала ў сабе:

  • фінал турніру «Стальны паляўнічы 2020. Турнір блогераў». На асобным серверы 20 фіналістаў пазмагаліся паміж сабой за прызавы фонд 1 390 000 расійскіх рублёў;
  • турнір «Кланавы суперкубак». У барацьбу ўступілі наймацнейшыя прадстаўнікі RU- і EU-рэгіёнаў — кланы [MERCY] No Mercy і [FAME] Deal with it;
  • сабовы залік анлайн;
  • анлайн-актыўнасці ад партнёра — Zollider, мужчынскага брэнду сродкаў для галення і догляду.

За фестывалем сачыла больш за 3 мільёны гледачоў (прыкладна палова — на афіцыйных пляцоўках World of Tanks, астатнія — на каналах папулярных танкавых блогераў).

У «Kланавым cуперкубку» перамагла каманда з СНД з лікам 5:0, атрымаўшы 25 000 USD на каманду і 500 000 гульнявога золата ў казну клана. Следам прайшоў фінал турніру «Сталёвы паляўнічы 2020. Турнір блогераў». 20 папулярных блогераў разыгралі прызавы фонд у 1 390 000 расійскіх рублёў. Пераможцам выйшаў беларускі танкіст ISERVER.

Дзень танкіста — 2021 правіць

Фестываль адбыўся 12 верасня. Ужо другі год свята праводзілася ў анлайн-фармаце ў сувязі з эпідэміялагічным становішчам.

Трансляцыя доўжылася на працягу 5 гадзін і сабрала 2 мільёны гледачоў сумарна на розных пляцоўках — на афіцыйным YouTube-канале World of Tanks, wgwatch.tv, у сацсетках і інш.

«Дзень танкіста — 2021» аб’яднаў наступныя актыўнасці:

  • «Турнір блогераў — 7 на 7». Каманды змагаліся ў спецыяльным рэжыме «7 на 7». Баі вяліся на тэхніцы X узроўню на пэўным наборы карт. Кожную з каманд узначаліў вядомы блогер.
  • «Кланавы суперкубак». У ім прымалі ўдзел прадстаўнікі RU- і EU-рэгіёну — кланы [MERCY] No Mercy і [FAME] Deal with it!

Асабісты залік таксама праходзіў у анлайн-фармаце. У ім прыняло ўдзел больш за 200 000 чалавек[7].

У фінале «Турніру блогераў — 7 на 7» сустрэліся каманды Near_You і LeBwa. Каманда блогера LeBwa атрымала перамогу з лікам 5: 4 і забрала галоўны прыз — 1 000 000 расійскіх рублёў.

Па выніках «кланава суперкубка» з фінальным лікам 5:2 перамагла каманда з RU-рэгіёну [MERCY] No Mercy. Ёй дастаўся прыз у памеры 25 000 $ на ўсю каманду і 500 000 гульнявога золата[8].

Зноскі

  1. https://sputnik.by/photo/20150914/1017232215.html
  2. https://42.tut.by/510332 Архівавана 10 верасня 2018.
  3. https://tech.onliner.by/2017/09/11/tank-4
  4. "День танкиста в Минске в этом году пройдет 9 сентября". naviny.by [руская]. 2018-07-14. Праверана 2018-09-03.
  5. https://news.tut.by/afisha/653603.html(недаступная спасылка)
  6. https://www.belta.by/regions/view/wargaming-fest-den-tankista-sobral-v-parke-pobedy-250-tys-gostej-iz-28-stran-362210-2019/
  7. https://regnum.ru/news/3370328.html
  8. https://3dnews.ru/1048974/

Спасылкі правіць