Дзмітрый Аляксандравіч Ігнаценка

беларускі футбаліст 1995 года нараджэння

Дзмітрый Ігнаценка (нар. 1 лютага 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лясгаса».

Футбол
Дзмітрый Ігнаценка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Ігнаценка
Нарадзіўся 1 лютага 1995(1995-02-01)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см
Вага 84 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лясгас
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2019 Беларусь Гомель 35 (1)
2018   Беларусь Белшына (Бабруйск) 10 (0)
2020 Беларусь Гарадзея 22 (1)
2021—2022 Беларусь Славія (Мазыр) 13 (1)
2023— Беларусь Лясгас (Гомель) 5 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2014—2015 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 верасня 2015

Клубная кар’ера правіць

Кар’еру пачаў у складзе «Гомеля», з 2012 года гуляў за дубль. 13 ліпеня 2014 года дэбютаваў у асноўным складзе «Гомеля» ў матчы супраць «Нафтана», выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне. У канцы сезона стаў трывала выходзіць у стартавым складзе гомельскага клуба на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[3].

Сезон 2015 пачаў на лаўцы запасных, а з мая замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы гамяльчан. У верасні атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[4], аднак з-за траўмы амаль не з’яўляўся на полі, а сезон 2017 увогуле поўнасцю прапусціў. Толькі ў ліпені 2018 года зноў стаў з’яўляцца ў складзе. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[5]. У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель». Сезон 2019 пачынаў у дублі «Гомеля», пазней стаў прыцягвацца да асноўнай каманды.

У снежні 2019 года, пасля таго як «Гомель» чарговы раз выбыў у Першую лігу, падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[6]. У хуткім часе замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2021 года перайшоў у мазырскую «Славію»[7]. Большую частку сезона 2021 прапусціў з-за траўмы. У снежні 2021 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[8]. У 2022 годзе быў іграком ратацыі. Па заканчэнні сезона пакінуў «Славію»[9] і з-за траўм завяршыў прафесійную кар’еру[10].

У ліпені 2023 года ў якасці аматара далучыўся да гомельскага «Лясгаса» з Другой лігі.

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за зборную Беларусі да 19 гадоў. 13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы (0:1). Усяго правёў 13 матчаў за зборную, у асноўным на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Гомель   7 0
2013 дубль Гомель   26 2
2014 Д1 Гомель   10 1
2015 Д1 Гомель   13 0
2016 Д2 Гомель   3 0
2017 Д1 Гомель   0 0
2018 (1) дубль Гомель   1 0
2018 (2) Д2 Белшына   10 0
2019 Д1 Гомель   9 0
2020 Д1 Гарадзея   22 1
2021 Д1 Славія   2 0
2022 Д1 Славія   11 1
2023 (2) Д3 Лясгас   5 0

Крыніцы правіць

  1. Dmitri Ignatenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://fcslavia.by/ru/player/ignatenko-0
  3. «Гомель» продлил контракт с Игнатенко (руск.). by.tribuna.com.
  4. «Гомель» подписал контракты с шестью игроками (руск.). football.by (23 лютага 2016). Праверана 15 лютага 2024.
  5. Дмитрий Игнатенко перешел в «Белшину» (руск.). football.by (6 жніўня 2018). Праверана 15 лютага 2024.
  6. В "Городее" снова есть Дмитрий Игнатенко (руск.). football.by (13 снежня 2019). Праверана 15 лютага 2024.
  7. "Славия" подписала бывшего защитника "Городеи" Игнатенко (руск.). football.by (14 студзеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
  8. "Славия" продолжит сотрудничество с Дмитрием Игнатенко (руск.). football.by (19 снежня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
  9. Кисляк вернулся (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (9 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2023. Праверана 13 студзеня 2023.
  10. Дмитрий Игнатенко: "Кресты" у меня рвались три раза. Дважды — в Минске на Маяковке. Колено было как арбуз!" (руск.). football.by (9 лістапада 2023). Праверана 15 лютага 2024.