Дзмітрый Андрэевіч Хлебасолаў

беларускі футбаліст

Дзмітрый Хлебасолаў (нар. 7 кастрычніка 1990, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Дзмітрый Хлебасолаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Андрэевіч Хлебасолаў
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1990(1990-10-07)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 172 см
Вага 69 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Беларусь Баранавічы 59 (23)
2009—2013 Расія Спартак (Масква) 0 (0)
2011   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 30 (6)
2012   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 9 (1)
2013   Германія Дынама (Дрэздэн) 1 (0)
2013 Беларусь Гомель 14 (2)
2014 Беларусь Белшына (Бабруйск) 30 (10)
2015 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 13 (1)
2015 Беларусь Віцебск 11 (4)
2016 Польшча Вісла (Пулавы) 5 (0)
2016 Беларусь Баранавічы 4 (3)
2017 Беларусь Нёман (Гродна) 9 (0)
2018 Беларусь Славія (Мазыр) 23 (2)
2019 Беларусь Баранавічы 8 (1)
2019 Мальдывы Юнайтэд Віктары 6 (5)
2019—2020 Беларусь Баранавічы 29 (25)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (1)
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 15 (9)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў «Баранавічах», дзе трэнерам быў яго бацька — Андрэй Хлебасолаў. Пазней выступаў за моладзевую каманду маскоўскага «Спартака».

Сезон 2011 правёў у арэндзе ў наваполацкім «Нафтане», другую палову 2012 года — у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». У студзені 2013 быў аддадзены ў паўгадовую арэнду дрэздэнскаму «Дынама» з правам выкупу, але правёў толькі адзін матч.

У ліпені 2013 года, скасаваўшы кантракт са «Спартаком», стаў іграком «Гомеля»[3]. У «Гомелі» спачатку гуляў у стартавым складзе, потым стаў толькі выхадзіць на замену.

Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Гомель» і ў лютым 2014 года падпісаў аднагадовы кантракт з бабруйскай «Белшынай»[4]. У складзе «Белшыны» стаў асноўным нападнікам. Па выніках сезона 2014 стаў найлепшым бамбардзірам бабруйскага клуба (10 галоў). Па заканчэнні сезона ў студзені 2015 года пакінуў «Белшыну»[5].

Пасля зыходу з «Белшыны» знаходзіўся на праглядзе ў расійскім клубе «Прамень-Энергія», але не падышоў[6]. У выніку ў лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[7]. Трывала выступаў у мікашэвіцкім клубе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і з лаўкі запасных. У ліпені 2015 года кантракт з «Гранітам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[8]. Неўзабаве Дзмітрый стаў іграком «Віцебска»[9]. За палову сезона здолеў забіць 4 галы ў чэмпіянаце, тым самым стаўшы найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Белшыну»[10], аднак бабруйскі клуб адмовіўся ад падпісання нападніка. У выніку, у лютым Хлебасолаў падпісаў пагадненне з клубам трэцяга польскага дывізіёна «Вісла» (Пулавы)[11].

У ліпені 2016 пакінуў «Віслу», за якую амаль не гуляў з-за траўм, і ў жніўні вярнуўся ў «Баранавічы»[12]. За баранавіцкую каманду ў Першай лізе ў другой палове сезона 2016 правёў 4 матчы, забіў 3 галы. У пачатку 2017 праходзіў прагляд у «Гарадзеі» і гродзенскім «Нёмане», пазней вярнуўся ў «Баранавічы». У сакавіку 2017 года зноў адправіўся ў «Нёман» і ў выніку падпісаў з гродзенцамі кантракт[13]. У складзе «Нёмана» выступаў у асноўным за дубль, у галоўнай камандзе зрэдку з’яўляўся на полі, звычайна выходзячы на замену. Па заканчэнні сезона, у снежні 2017 года, стала вядома, што Хлебасолаў пакідае Гродна[14].

У студзені 2018 года адправіўся на прагляд у таджыкскі клуб «Істыклол», але не падышоў у пазней далучыўся да мазырскай «Славіі», з якой у сакавіку падпісаў кантракт[15]. Дапамог мазыранам у сезоне 2018 перамагчы ў Першай лізе, сам пры гэтым у асноўным выхадзіў на замену. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2018 года пакінуў мазырскі клуб[16].

У сакавіку 2019 года зноў далучыўся да «Баранавічаў»[17]. У чэрвені 2019 года перайшоў у мальдыўскі клуб «Юнайтэд Віктары»[18], аднак ужо ў верасні зноў апынуўся ў складзе баранавіцкай каманды[19]. Застаўся ў «Баранавічах» і ў сезоне 2020, калі каманда выбыла ў Другую лігу, стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У сакавіку 2021 года стала вядома, што Хлебасолаў завяршыў кар’еру. Пазней стаў працаваць футбольным агентам.

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, за якую забіў 9 галоў.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Dmitri Khlebosolov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dmitri Khlebosolov // FBref.com
  3. «Гомель» подтвердил переход Хлебосолова (руск.)(недаступная спасылка). goals.by (4 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013.
  4. Дмитрий Хлебосолов стал игроком "Белшины" (руск.). football.by (9 лютага 2014). Праверана 24 красавіка 2024.
  5. Дмитрий Хлебосолов покинул "Белшину" (руск.). football.by (13 студзеня 2015). Праверана 24 красавіка 2024.
  6. Хлебосолов не подошел «Луч-Энергии» (руск.). by.tribuna.com (9 лютага 2015). Праверана 24 красавіка 2024.
  7. Дмитрий Хлебосолов перешел в "Гранит" (руск.). football.by (26 лютага 2015). Праверана 24 красавіка 2024.
  8. Футбол. Дмитрий Хлебосолов покинул "Гранит" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (13 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  9. Дмитрий Хлебосолов подписал контракт с "Витебском" (руск.). football.by (22 ліпеня 2015). Праверана 24 красавіка 2024.
  10. Дмитрий Хлебосолов присоединился к "Белшине" на сборе в Пинске (руск.). football.by (23 студзеня 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
  11. Хлебосолов перешел в польскую «Вислу» из третьего дивизиона (руск.). by.tribuna.com (18 лютага 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
  12. Пять новых игроков усилили ФК «Барановичи» (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). intex-press.by.
  13. Дмитрий Хлебосолов подписал контракт с "Неманом" (руск.). football.by (28 сакавіка 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
  14. Дмитрий Хлебосолов покидает "Неман" (руск.). football.by (5 снежня 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
  15. Дмитрий Хлебосолов стал игроком "Славии" (руск.). football.by (8 сакавіка 2018). Праверана 24 красавіка 2024.
  16. Дмитрий Хлебосолов покинул "Славию" (руск.). football.by (7 снежня 2018). Праверана 24 красавіка 2024.
  17. Дмитрий Хлебосолов присоединился к «Барановичам» (руск.). by.tribuna.com (16 сакавіка 2019). Праверана 24 красавіка 2024.
  18. Дмитрий Хлебосолов расторг контракт с "Барановичами" и продолжит карьеру на Мальдивах (руск.). football.by (10 чэрвеня 2019). Праверана 24 красавіка 2024.
  19. Дмитрий Хлебосолов покинул Мальдивы и вернулся в Барановичи (руск.). football.by (21 верасня 2019). Праверана 24 красавіка 2024.

Спасылкі правіць