Дзмітрый Данілавіч Брэжнеў

Дзмітрый Данілавіч Брэжнеў (руск.: Дмитрий Данилович Брежнев; 25 кастрычніка (7 лістапада) 1905 — 4 красавіка 1982) — савецкі вучоны ў галіне раслінаводства, генетыкі і селекцыі раслін, акадэмік УАСГНІЛ (1956), доктар сельскагаспадарчых навук (1953), прафесар (1954). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР. Герой Сацыялістычнай Працы (1975).

Дзмітрый Данілавіч Брэжнеў
Дмитрий Данилович Брежнев
Дата нараджэння 25 кастрычніка (7 лістапада) 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1982(1982-04-04)[1] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера раслінаводства, генетыка, селекцыя раслін
Месца працы Усесаюзны інстытут раслінаводства
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне акадэмік УАСГНІЛ
Альма-матар Варонежскі сельскагаспадарчы інстытут
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 3-й ступені
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Сталінская прэмія

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сяле Пісклава Курскай губерні (зараз у Курскай вобласці Расіі). У 1933 годзе скончыў Варонежскі сельскагаспадарчы інстытут. Працаваў на Ахтубінскай занальнай доследнай станцыі, у 1934—1936 гг. дырэктарам Грыбаўскай селекцыйна-доследнай станцыі. У 1936 годзе, па запрашэнню М. І. Вавілава, паступіў у аспірантуру Усесаюзнага інстытута раслінаводства УАСГНІЛ (УІР) у Ленінградзе, якую скончыў у 1939 годзе. У 1939—1940 гг. праходзіў службу ў РСЧА. Адначасова ў 1937—1941 гг. займаў пасаду загадчыка Аддзела гароднінных культур УІР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года. У 1944—1945 гг. лектар палітааддзела 7-й арміі. Пазней маёр Брэжнеў на пасадзе намесніка начальніка курсаў малодшых лейтэнантаў. У 1946—1950 гг. Д. Д. Брэжнеў зноў на пасадзе загадчыка Аддзела гароднінных культур УІР. З 1950 г. на дзяржаўнай і партыйнай рабоце — намеснік старшыні Ленінградскага аблвыканкама, сакратар Ленінградскага абкама ВКП(б). У 1952—1954 гг. зноў загадчык Аддзела гароднінных культур УІР, у 1954—1956 гг. другі сакратар Ленінградскага абкама КПСС. У 1956—1961 і 1968—1973 гг. Д. Д. Брэжнеў першы віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ, у 1956—1961 гг. і з 1970 г. галоўны рэактар часопіса «Вестник сельскохозяйственной науки». З 1966 года на пасадзе дырэктара Усесаюзнага інстытута раслінаводства імя М. І. Вавілава. Дэпутат Вярхоўнага Савета РСФСР 4-га склікання.

Памёр Д. Д. Брэжнеў 4 красавіка 1982 г. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.

Навуковая дзейнасць правіць

Д. Д. Брэжневу належаць працы па даследаванню агароднінных культур, у т.л. таматаў. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана сістэма насенняводства цяплічных сартоў агароднінных культур. Пад кіраўніцтвам Д. Д. Брэжнева створаны новыя лабараторыі ў Інстытуце раслінаводства, Нацыянальнае сховішча насення. Аўтар больш за 450 навуковых прац, у т.л. каля 20 кніг і брашур. Д. Д. Брэжневу належаць 12 патэнтаў на сарты і гібрыды таматаў.

Узнагароды правіць

  • Медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы
  • 2 ордэны Леніна
  • ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
  • 3 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
  • ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
  • ордэн Чырвонай Зоркі
  • ордэн «Знак Пашаны»
  • медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
  • Сталінская прэмія (1952)
  • медалі

Званні і ўдзел у міжнародных навуковых арганізацыях правіць

  • Акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук Германіі (1960)
  • Член Міжнароднага савета па генетычным рэсурсам раслін Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (1970)
  • Ганаровы член Усеамерыканскай асацыяцыі раслінаводаў (1968)
  • Член праўлення Еўрапейскай навуковай асацыяцыі па селекцыі раслін EUCARPIA (1968)
  • Ганаровы член Французскай сельскагаспадарчай акадэміі (1971)
  • Член Венгерскай акадэміі навук (1972)
  • Ганаровы доктар Будапешцкага ўніверсітэта (1969)

Зноскі

  1. International Plant Names Index — 1999.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі правіць