Дзмітрый Дзмітрыевіч Гобараў

Дзмітрый Дзмітрыевіч Гобараў (нар. 7 лістапада 1962, в. Самацевічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Дзмітрый Дзмітрыевіч Гобараў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 7 лістапада 1962(1962-11-07) (61 год)
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Пашаны медаль «За працоўныя заслугі»
ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, палітолаг; Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, эканаміст-менеджар.

Служыў у пагранічных войсках.

Працоўную дзейнасць пачаў у Касцюковіцкім раёне, дзе прапрацаваў з 1983 па 1999 год. Працаваў інжынерам па тэхніцы бяспекі і старшынёй прафсаюзнага камітэта саўгаса «Самацевічы» Касцюковіцкага раёна; намеснікам старшыні калгаса «Праўда» Касцюковіцкага раёна; старшынёй калгаса «Дуброва» Касцюковіцкага раёна; загадчыкам аддзела арганізацыйна-кадравай работы Касцюковіцкага райвыканкама.

З 1999 года — першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шклоўскага райвыканкама. У 2001 годзе быў прызначаны старшынёй Круглянскага райвыканкама, з 2009 года — старшынёй Магілёўскага райвыканкама.

З 2013 года па кастрычнік 2016 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, ордэнам Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы, медалём «За працоўныя заслугі».

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае сына.

Спасылкі правіць