Дзмітрый Канстанцінавіч Лыцін

Дзмітрый Канстанцінавіч Лыцін (8 лістапада 1920, Малыя Жаберычы, Барысаўскі павет, Мінская губерня — 11 лістапада 1954, Іркуцк) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, гвардыі старшына ў адстаўцы.

Дзмітрый Канстанцінавіч Лыцін
Дата нараджэння 8 лістапада 1920(1920-11-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1954(1954-11-11) (34 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Паветранна-дэсантныя войскі
Гады службы 19391950
Званне
Старшы сяржант
Старшы сяржант
Камандаваў аддзяленнем разведроты
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна, Савецка-японская вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Славы
Ордэн Славы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 8 лістапада 1920 года ў вёсцы Малыя Жаберычы Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер — Крупскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і.

Са студзеня 1942 года — у дзеючай арміі, ваяваў на Бранскім, Варонежскім, 2-м Украінскім франтах. Служыў сувязістам, наводчыкам супрацьтанкавай стрэльбы, разведчыкам. У маі 1944 года стаў камандзірам аддзялення разведроты 1-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі.

Подзвіг правіць

У ноч на 5 лістапада 1944 года фарсіраваў з аддзяленнем Цісу, захапіў плацдарм і адбіў да 15 контратак праціўніка, пашыраючы плацдарм, з групай байцоў знішчыў артылерыйскую батарэю.

За праяўленую мужнасць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года Лыціну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны правіць

Летам 1945 года 1-я гвардзейская паветраная дывізія была пераведзена на Далёкі Усход і ў складзе 18-га стралковага корпуса 53-й арміі Забайкальскага фронта вяла баявыя дзеянні на тэрыторыі Маньчжурыі ў вайне з Японіяй. Д. К. Лыцін прыймаў удзел у ваенных дзеяннях у складзе спецыяльнага разведвальна-дыверсійнага атрада. Пасля заканчэння баяаых дзеянняў застаўся на звыштэрміновую службу.

У 1950 годзе дэмабілізаваўся, працаваў фізруком і ваенруком у школе вёскі Нікольск Іркуцкага раёна Іркуцкай вобласці.

Памёр 11 лістапада 1954 года ў Іркуцку. Пахаваны ў Іркуцку на Лісіхінскіх могілках[1].

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Гольдфарб С. И. Памятники военной истории // Памятники истории и культуры Иркутска. — Иркутск: Вост.-Сиб. кн. изд-во, 1993. — С. 238. — 448 с. — 5000 экз. — ISBN 5-7424-0581-2.

Літаратура правіць

  • Кузнецов И. И. Герой Тиссы // Кузнецов И. И. Золотые звёзды иркутян. — Иркутск: Вост.-Сиб. кн. изд-во, 1982. — С. 105—108. — 3520 с., ил. — 30000 экз.
  • Гольдфарб С. И. Могила Героя Советского Союза Д. К. Лытина // Памятники истории и культуры Иркутска. — Иркутск: Вост.-Сиб. кн. изд-во, 1993. — С. 238. — 448 с. — 5000 экз. — ISBN 5-7424-2581-2

Спасылкі правіць